Affichage des articles dont le libellé est крыжыкі. Afficher tous les articles
Affichage des articles dont le libellé est крыжыкі. Afficher tous les articles

vendredi 22 juillet 2022

Cœur roses de France

Les drames et les tragédies de ces derniers temps doivent cesser. Laissez les larmes se transformer en pétales de fleurs. Que la maladie et la guerre s'en aillent. /Драмы ды трагедыі апошняя часу мусяць скончыцца. Хай слёзы ператворацца ў кветкавыя пялёсткі.

 Cœur roses de France - ружавым сэрцам Францыі называецца гэты дызайн. Яго яшчэ можна сустрэць наборам для вышывання вытворчасці Dimensions, але я скарысталася з адпаведнага часопіса. 

Нягледзячы на назву, гэта самая сапраўдная шыпшына, якую моцна любіла мая бабця.


samedi 31 juillet 2021

Ліпеньскі час/Тemps de juillet

Наборы для вышывання я люблю, але час-почас стараюся вяртацца да часопісных прапаноў, бо яны выдатныя.  /J'adore les kits de broderie, mais de temps en temps je me tourne vers les magazines. Il existe d'excellentes suggestions de broderie.

Гэты дызайн Karen Britten я дастала з часопіса "Вышиваю крестиком" за ліпень 2008 года.  Доўгі час прыгажуня-гафцярка з пяльцамі рацвельвала мае творчыя памкненні, паддражнівала, маўляў, бярыся і  здолееш бавіць час гэтаксама спакойна і шчасліва. Як належыць у ліпені. 

Cette conception est venue du magazine "Вышиваю крестиком" (Cross Stitch). Pendant longtemps, cette brodeuse a semblé me ​​taquiner. Il semblait que je pouvais tout aussi calmement et joyeusement passer du temps à broder. Comme il devrait être en juillet.

samedi 10 juillet 2021

Гаспадынька з яблычкамі/Petite maîtresse aux pommes

 Стыль вясковы або знакаміты кантры: такая сабе старасвеччына ўзору 1990-х з падборкі пад назвай "Вышивка крестом" --  шчасліва здабыты часопіс ад Энне Бурды, Нямеччына. Нічога складанага, але які гумор! Мройны блакітны, скіраваны ў дэнім, ззяючы саламяны і канчатковыя -- белы з чырвоным, якія спалучыліся ў колер жыцця.  Мройны блакітны, скіраваны ў дэнім, ззяючы саламяны і канчатковыя -- белы з чырвоным, якія спалучыліся ў колер жыцця.


Style rustique ou style country célèbre. Un vieux magazine d'Anne Burda, en Allemagne. Rien de compliqué, mais quelle ambiance! Le bleu de rêve se transforme en denim, la couleur paille brille et le rouge et le blanc  représentent la couleur de la vie.

mercredi 30 juin 2021

Добра быць белым лебедзем /C'est bon d'être un cygne blanc

Горача, задушліва, скварчыць! Добра ўсяму беламу пад сонцам: менш награваецца. Прыкладам, лебедзь. / C'est bon d'être un cygne blanc au soleil. Vous n'avez pas très chaud. Et vous pouvez être dans l'eau ou vous asseoir dans les roseaux.  

Гэтую высакародную белую птушку  стварыла дызайнерка Аліна Ільіна для фірмы Рanna.  Гадоў пятнаццаць таму. І вышываў яе шмат хто -- Рanna штораз называла набор топавым. Усе шыюць -- мне не трэба. / J'ai commencé cette broderie (créatrice - Alina Ilyina) à cause des beaux roseaux. Ils sont brodés en demi-croix en deux et trois plis de fil.

Але пільнай ўвагі дамаглася зеляніна за птушкай: спалучэнне крыжыка, паўкрыжыка, змяшаныя колеры, дзве, адна, чатыры складанні ніткі. Тэхнічна -- вельмі цікава. Ну і як пакінуць другі план без буйнога?  /Je ne pouvais plus laisser le deuxième plan de broderie sans le premier, et les roseaux sans le cygne. 



dimanche 7 mars 2021

Вясна чаканая/Le printemps, qui était attendu

Вытворцы аніяк не назвалі гэты нацюрморт (хіба нумар далі). Радок з Коласа пасуе добра: "Вясна, вясна чаканая/Ты прыйдзеш зноў, ты вернешся...", таму няхай будзе "Вясна чаканая".



Le fabricant n'a en aucun cas nommé cette nature morte. Notre poète Yakub Kolas a écrit: "Le printemps, qui est attendu / tu viendras, tu reviendras... " Que ce soit comme celui de Kolas: le printemps attendu.

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш.
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/quote/258576-laddzya-rospachy-uladzimir-karatkevich
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш.
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/quote/258576-laddzya-rospachy-uladzimir-karatkevich
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш.
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/quote/258576-laddzya-rospachy-uladzimir-karatkevich
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш.
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/quote/258576-laddzya-rospachy-uladzimir-karatkevich"

mardi 9 février 2021

Піраты супраць кавіду/ Pirates contre Covid

Роберт - мой пляменнік. На дзень народзінаў Роберта ўсе пахварэлі, таму падарунак перадала праз сваго брата, Робертавага бацьку.  А Роберт марыць пра піратаў! Роберт мае пірацкія кніжкі ды фільмы, а цяпер яшчэ і пірацкую вышыўку ўласнае цёткі. Гэта значыць - маю вышыўку.


Robert est mon neveu. Le jour de l'anniversaire de Robert, tout le monde était malade, alors j'ai donnéе le cadeau par mon frère (mon frère est le père de Robert). Et Robert rêve de pirates! Il a des films et des livres piratés et maintenant la broderie pirate de sa tante.  Autrement dit, fait par moi.

lundi 18 janvier 2021

Пакуль кот спіць /Pendant que le chat dort

"Пакуль ніхто не бачыць" (работа дызайнеркі Любовь Воденикова для Panna), самае забіяцкае і адбываецца. У вочы б не бачыць сюрпрызы 2020-га, але  згрызотны год мышы-пацука, калі меркаваць паводле ўсходняга календара, вось-вось скончыцца. У гонар ягонага сканчэння (сканання) на лясных елках з'яўляюца сцягі,  на гарадскіх -- сцяжкі, у палёх -- надпісы-матыватары, а на стале мышаняты ладзяць марш. 

"Alors que personne ne voit". Ces souris marchent sur la table et emportent les bonbons. Pendant que le chat dort, les souris dansent, dit un proverbe français.

mercredi 6 janvier 2021

Зімовы кот і дарога ў тэатр/Chat d'hiver et la route du théâtre

Гэтае рудое шчасце стварыла.мастачка і дызайнерка Анна Петунова .


Ce bonheur rouge a été créé par unе artiste et unе designer Анна Петунова .  
 
Стварыла для фірмы "Овен" гадоў дзесяць таму. Прыкладна столькі яму давялося вылежацца ў маіх запасах, бо канва і ніткі  не падабаліся, Але аднойчы  муркоціка запатрабавалі да ўвасаблення і пажадалі, каб на выяве быў зімовы дзень, таму снег таксама меўся быць сонечным (залатым), але сумёты, якія вышываюцца то ў адну, то ў две ніткі, але цёмныя абрысы елак выдавалі вечар... Мы ўявілі, што дзесьці свеціць ліхтар (ну быў жа ў Нарніі Клайва Льюіса ліхтар пасярод лесу!).

mercredi 22 juillet 2020

Развітанне з цацкамі/Adieu les jouets

Калі я паспрабавала паўтарыць  вышываны сюжэт на тэму развітання (з ацалелымі цацкамі сына і пляменніцы), выявілася, што мядзьведзі і заяц вельмі сур'ёзныя, у нейкім развітальным настроі. Пры гэтым развітвацца з імі ніхто не спяшаецца -- жывуць сабе па шафах, дыхаюць лавандай...

Quand j'ai essayé de répéter l'intrigue brodée d'adieu aux jouets, il s'est avéré que les ours et le lièvre étaient très sérieux, d'humeur triste. Bien que personne ne soit pressé de leur dire au revoir - ils vivent dans un placard, respirent la lavande ...

"Развітанне з цацкамі" -- набор расійскай фірмы RТО.  "Adieu les jouets" est le kit de Russie.




lundi 29 juin 2020

Трусікі ў кветках /Lapins en fleurs


Раскрываю тэму трусікаў. Гэтыя прыгажуны вышываліся крыжыкам (набор расійскай фірмы "Алиса") і, верагодна, у хуткім часе зробяцца падушкаю для сына: 15х15, амаль квадрат. Тканіна з багоўкамі  прыкладаецца (Peppy, калекцыя  Who comesto zinnia's garden 4339). 

Je continue le sujet des lapins. Ces beaux lapins sont brodés au point de croix. Cette broderie deviendra probablement un oreiller pour mon fils. 15x16, presque un carré.




samedi 7 mars 2020

Старасвецкая гісторыя/Histoire vintage

Дзесяць гадоў таму я ўбачыла  схему-шэдэўр Joan Elliott  у часопісе "Формула рукоделия" і доўга старанна  хацела ўвасобіць яе ў вышыўку. Як мага бліжэй да арыгіналу. /Il y a dix ans, j'ai acheté un magazine avec unе grille de  Joan Elliott  que j'ai finalement brodé. Il y a beaucoup de petits détails. Parfois, le travail sur eux a fait plaisir.


Мая калекцыя нітак DMC пачала збірацца менавіта дзесяць гадоў таму -- дзякуючы "Дрэву жыцця", міфалагічнаму вобразу -- сусветнаму дрэву, райскаму дрэву, на якім можна знайсці любыя плады, якое злучае нябёсы і падземны свет. Старасвецкаму сюжэту, які вышываюць сама менш гадоў пяцьсот.

На жаль,перш як аддаваць работу ў багетную майстэрню, я яе не сфотаграфавала і цяпер
 давялося здымаць праз антыблікавае шкло  (аблямоўка майстэрні "Планета рамок"). /Malheureusement, j'ai photographié du travail sous verre.




dimanche 26 janvier 2020

І каб скончыць тэму цярпення/Et pour finir le sujet de la patiance

Як відаць з папярэдняга допісу, я мела колькі мініятурных вышывак на аздобы для каляднай яліны. Засталася адна. Як той казаў, самая няпростая. Памерам 5,5 х 6 см.  На цёмна-сіняй тканіне. Са шклянымі перламі. Зрабіць з яе нешта прыдатнае ўяўлялася сапраўднай праблемай.
  
l y avait plusieurs broderies miniatures pour les décorations d'arbres de Noël.  Resté seul. Taille 5,5 x 6 cm. Sur un tissu bleu foncé. Avec des perles. Le transformer en ornement semblait un vrai problème.


Цёмнае тло, сыпкая тканіна, шкляныя перлы няможна прасаваць

dimanche 6 octobre 2019

Ранункулюсы/Renoncule

Кветкі вышываць не люблю. Аддаю перавагу рыцарам. Але ранункулюсы зачароўваюць. Збіраю амаль усё, што трапляецца, -- схемы і наборы  купляю, выявы запампоўваю на цвёрды дыск кампутара. /Je n'aime pas broder de fleurs. Je préfère les chevaliers. Mais les fleurs de renoncule sont fascinantes.Je collectionne presque tout ce qui se présente: j'achète des grilles et des kits, je télécharge des images sur un disque dur d'ordinateur.

Ранункулюсы (фрагмент)