lundi 18 janvier 2021

Пакуль кот спіць /Pendant que le chat dort

"Пакуль ніхто не бачыць" (работа дызайнеркі Любовь Воденикова для Panna), самае забіяцкае і адбываецца. У вочы б не бачыць сюрпрызы 2020-га, але  згрызотны год мышы-пацука, калі меркаваць паводле ўсходняга календара, вось-вось скончыцца. У гонар ягонага сканчэння (сканання) на лясных елках з'яўляюца сцягі,  на гарадскіх -- сцяжкі, у палёх -- надпісы-матыватары, а на стале мышаняты ладзяць марш. 

"Alors que personne ne voit". Ces souris marchent sur la table et emportent les bonbons. Pendant que le chat dort, les souris dansent, dit un proverbe français.

Беларускі  каляндар  ад усіх нечаканак, хоць прыемных, хоць не вельмі,  асабліва настойвае на гарбаце з цытрынаю. Як у раі. Гэта, калі што, цытата з цудоўнага спектакля "Камедыя" паводле  Каэтана Марашэўскага, Францішка Аляхновіча і Уладзіміра Рудава. У аднайменным мінскім прыватным тэатры гэты спектакль можна паглядзець да сёння і яму дваццаць пяты год!

Абвешчаны ў наборы памер 29х22, 5  ператварыўся  ў 32х24, бо трэба ж чымсьці дыхаць (даць паветра) і мышкам, і каляднаму букету. Мышы цягнуць candy cane (калядны карамельны кіёк), пара з кубка створана з адмысловай воўны, даданай да набора.


Асаблівасць дызайну: часам вышываць даводзілася па вышыванаму, выкладаць нітку аблямоўкі (бэка) і асабліва - пільнаваць ягоныя рознакалёрныя пазначкі, бо колераў аблямовак было неяк занадта. Але зялёную хваіну дызайнерка вырашыла вельмі дасціпна -- змяшаўшы колеры (праз бленд ці меланж).

Мышы цягнуць candy cane (карамельны кіёк)

Паводле ўсходняга гараскопу я сама Пацук, але адпаведнага роду жывёлак не вышывала да сёлетняга году. Мышаня ці пацучаня  ад "Алісы" мне тэрмінова спатрэбілася, калі яго вышыла  і аформіла для каляднае  яліны

Я памяняла канву з набора на ўласнаручна фарбаваную тканіну раўнамернага перапляцення. З мінулых святаў вышыўка чакала святаў селётніх, а прычакала вясёлую кампанію, якая цягае са стала цукеркі і па-гаспадарску збірае зоркі ў місачку.

 

Аўтара гэтай схемы, на жаль, не захавала, больш за дзесяць гадоў таму атрымала яе на вышывальным форуме.

 

А пакуль  мышы таньчаць, кот спіць. На сонейку. За вокнамі зараз -21 градус паводле Цэльсія.

Et pendant que les souris brodées dansent, le chat dort. Dans le soleil. En dehors de la fenêtre -21.




#vezhagaftstitcing

#vezhagaft

#broderie_vezhagaft

2 commentaires:

  1. Какие чудесные мышки)

    RépondreSupprimer
  2. Спасибо, Кира! Эти мышки мне понравились ещё тогда,когда были новинкой. А новинок всегда не хватает на всех желающих. Я даже попросила в нашем белорусском "Леонардо" его привезти -- и мне привезли!А потом эпидемия (у нас карантина не было, но переводили работать удалённо), я сидела за компьютером с вышивкой.

    RépondreSupprimer