mercredi 14 décembre 2022

Згаданае

"Восеньскія мемуары" украінскай дызайнеркі  Вікторыі Пахомавай паводле малюнка Насты Моравай. 

Колькі гадоў таму на просьбу дызайнеркі я была ўзялася адшыць  толькі-толькі распрацаваную схему першай, але своечасова зразумела, што не патраплю. Адшывала тры гады (пачала ў 2019-ым). Вядома, з вялікімі перапынкамі. А потым не менш старанна тыдні два шыла бэк (аблямоўку) і дужа цешылася з таго, што ён не ронакалёрны.


mardi 13 décembre 2022

Торба з мядзведзем

 Ma chaîne Telegram: https://t.me/vezhagaft

Восеньскі мядзведзь рыхтуецца да зімы: вышываная выява на торбе, якую можна прыгожа назваць кайстрай-тоўт. 

Торба крамная, дыхтоўная; мядзьведзь адшуканы на Пінтэрэсце. Арыгінальны звяжака шэры і без вуснаў,  галінкі вянку чорныя, а ягады аранжавыя. 


dimanche 11 décembre 2022

Восеньскія букеты


Ma chaîne Telegram: https://t.me/vezhagaft

Восеньскія букеты на мой густ. Той, што вышываны, даўся ў знакі бясконцым змяшаннем нягнуткіх нітак і каляровымі шыўкамі бэксцічу: дызайнерка Любоў Вадзенікава зручным шляхам не прастуе, хоць "Восеньскі букет" ейнага аўтарства - не першы з майго даробку. 

 

Але яе кніжка "Вышивай как дизайнер!" вартая ўвагі хоць бы таму, што прапануе чытачу шлях да ўласнай крыжыкавай схемы і між іншым вылучае вышыванне як сучасны, прыгожы, творчы занятак. Каб не звяліся восеньскія букеты.

samedi 10 décembre 2022

Сёлетні Адвэнт. Такі Адвэнт

Ma chaîne Telegram: https://t.me/vezhagaft

Рыхтуйма ялінкі, даставайма гірлянды, дашывайма адвэнтовыя календары. Чакайма свята, якое вымагае міру ва ўсім свеце. Бянтэжыць тое, што гэтае свята нехта далёкі, але такі бліжні,  сустрэне без святла, ацяплення, вады. І што  мірнага каляднага цуду чакацьмуць усе - нават тыя, хто расстараўся пазбавіць далёкіх бліжніх святла, ацяплення, вады і за адным разам калядных вышывак. Сёлетні Адвэнт. Такі Адвэнт.

 


#vezha
#вышыванне
#Адвэнт