Мне здалося, што выявы гэтых дамкоў добра спалучаюцца і дадаюцца адна да адной, хоць і з'явіліся ў розных часопісах і ў розны час. Зімовы дамок паўстаў першы. На ягоных дзвярох - маленькі калядны вяночак. На двары - маленькі шэранькі каток. Вялікія асветленыя вокны, комін з дымам, цені на снезе. І - марозны ружовы заход, калі ўдома цёпла-утульна. Як я люблю.
У часопісе (
"Вышитые картины"
№ 6 за 2005 год
) выява мела назву "Чароўны дом".
Сваёй чаргі на багет дамкам давялося пачакаць, бо я прагнула нечага падобнага, але... рознага. І, нарэшце, вось ён, вынік! Проста кадобчык мёду. А лыжку дзёгцю забяспечыла мая няўрымслівая схільнасць да выпрабаванняў (чытайце - эксперыментаў).
Каб нацягнуць вышыванку, у майстэрні прапанавалі адмысловы кардон, больш падобны да кавалку пляскатага пенапласту, які з аднаго боку быў залеплены дапаможнай паперай. Паперу трэба знять; пад ёй - рэчыва з уласцівасцю клею, але паводле складу - не клей (так сказалі).
Мне прадэманстравалі, як лёгка і прыгожа можна прыціснуць да гэтага цуду канву і ўсё ўмэнт будзе гатова. А калі не спадабаецца, канва гэтаксама лёгка адыходзіць (адклейваецца?). Карацей, гэтае "нешта" нагадвала аднабаковы скотч. Я замовіла гэты кардон ажно для пяці (!!) работ, і толькі спагадзя, удома, самастойна штукуючы вышыванку ў раму, агледзела: патрэбныя лініі не кладуцца строга паралельна рамцы і паспарту! Як ні нацягвай. І яшчэ мяне згрызае думка, якія конікі-нечаканкі можа выкінуць адмысловае кляістае рэчыва з кардону-пенапласту...
Выснова: каб добра нацягнуць вышыванку, патрэбны ніткі ды іголкі. Нішто не параўнаецца са старой добрай шнураванкай.
Жана, красивые картины получились! И они пара, да:) Люблю когда работы оформляются:))
RépondreSupprimerПовезло с этим багетом, нашёлся в одной и той же мастерской! А снимала через стекло - правда,через антибликовое.
SupprimerОчень красивые картины! Удачное оформление к ним подобрала! Умничка!)
RépondreSupprimerКакие красивые вышивки!!! очень добрые и уютные! Отлично оформлены!!!
RépondreSupprimerКатя, а я только начинаю мечтать о сумке вязаной (о шитой уже мечтала). Главное,и пример есть,и ссылку посмотрела.
SupprimerДом мой мечты, последний !! Спасибо!!
RépondreSupprimerА я мечтаю о первом, который зимний. Нашла ещё один, похожий, подбираю нитки.
SupprimerУмиротворяющие пейзажи,оформление подчеркивает красоту вышивки.
RépondreSupprimerУ меня есть эти журналы и летний домик все собираюсь вышить, а ведь не замечала, что эти пейзажи прекрасно смотрятся в паре.
Таня, я так люблю дома, домики и вообще всякую архитектуру, связанную с жильём!
SupprimerЖанна, давай, на ты, хорошо? В Яндексе набери - Декоративные пуговицы.ру - в Санкт-Пертербурге есть прекрасный магазин, там можно заказать пуговки, в том числе и горшочки.
RépondreSupprimerСпасибо, нашта не один питерский магазин. Сижу, считаю...
SupprimerОбожаю домики! Обе картины такие уютные!:))) Мечта!
RépondreSupprimerTess, я их тоже обожаю. И вышиваю всё время.
SupprimerЯкая прыгажосць...Жанна, я ўжо даўно паглядваю на гэткія прыгожыя дамы з раслінамі, абавязкова трэба вышыць розные поры года з дамамі ў новую кватэру...Буду марыць:)))
RépondreSupprimerМарыя, трэба шыць! Яны досыць аб'ёмныя, пакуль адшыюцца, ды разам, багата часу міне.
Supprimerяка краса!!! як це я пропустила такий пост! шикарна робота, будиночки як живі
RépondreSupprimerА снег я рабіла адмысловай ніткай,якая ў цемры свеціцца. Колькі разоў правярала - свеціцца. Так што з зімовым дамком назіраю такі нібыта золак,калі яшчэ не развіднела,але ўжо не ноч. Вось да чаго вытворчасць (нітак DMC) дайшла.
SupprimerОчень уютные домики. Мне особенно второй нравится, просто потому, что я лето больше люблю )))
RépondreSupprimerА я люблю, когда не мокро. Сухая недождливая осень и весна тоже подходят!
SupprimerТрэба сказаць, што дамкі, сапраўды, чароўныя. Зусім ім не падыходзіць дакладны переклад. І аздабленне толькі падкрэслівае прыгажосць дадзеных работ.
RépondreSupprimerСама заўсёды карыстаюся толькі паслугамі багетнай майстэрні. Сама ніколі не спрабавала.
Ольга,я звычайна замаўляю багет, усё разлічваю (з дапамогай паненкі ў багетцы), але даводжу да ладу сама і дома - нацягваю, ўштукоўваю ў раму, мацую паспарту і гэтак далей. Калісьці насампершыя работы толькі сама і афармляла (да сёння дажылі тры ў тагачасных рамах без шкла, іх трэба даставаць і перадусім мыць!).
RépondreSupprimerЯ да такога не здатная. Здала, мне зрабілі, я атрымала.
SupprimerС раннего возраста, у меня возникают трудности с лишним весом, то я его побеждаю, то это я. После окончания университета я решил перейти в спортзал, но после года упорных тренировок результат так и не появился. Изучив другие методы похудения, я наткнулся на ван ту слим. Я долго думал, что купить, а какие нет. Если бы я решил купить onetwoslim капли для похудения https://one-two-slim-kapli.ru/, То смог бы скинуть 4 кг за полмесяца.
RépondreSupprimer