mardi 11 mai 2021

Вітаю лета/Bonjour été

Лета не для таго, каб грэцца, а для таго, каб падымацца раней. Гадзіны на тры. А перш як ісці на працу, вышываць -- гладдзю і крыжыкам.

Упрыгожанне з трусікам дыяметрам (без аблямоўкі) 10 см + сашэтка з ракушкамі -- маленькая падушачка для шпілек 6х6 см: нашто дробязям столькі ўвагі?

Трусік-бязвусік меўся быць велікодным, але спазніўся. Затое можна было не спяшацца, зашываць вясновы краявід і абдумваць  канчатковую форму. Пухнаціку ўпасаваў круг з воблачкамі.