Лета не для таго, каб грэцца, а для таго, каб падымацца раней. Гадзіны на тры. А перш як ісці на працу, вышываць -- гладдзю і крыжыкам.
Упрыгожанне з трусікам дыяметрам (без аблямоўкі) 10 см + сашэтка з ракушкамі -- маленькая падушачка для шпілек 6х6 см: нашто дробязям столькі ўвагі?
Трусік-бязвусік меўся быць велікодным, але спазніўся. Затое можна
было не спяшацца, зашываць вясновы краявід і абдумваць канчатковую
форму. Пухнаціку ўпасаваў круг з воблачкамі.
Да вашае ўвагі -- мая скрыначка з рукадзельным начыннем (або рыштункам). Сашэтку атульваюць нажніцы, паролкі ды іголкі, -- якраз іголкі і мяркуецца ў яе ўторкваць. Аднак не, яна колькі часу проста лашчыць вока і нагадвае, што можна змастачыць з самага малога кавалачку тканіны (мануфактуры, канвы). Як казалі ў маім дзяцінстве -- для акрасы.
Je vous souhaite une bonne journée.
#vezhagaftstitcing
#vezhagaft
Trop mignon !
RépondreSupprimerAnna
Anna, merci pour tes commentaires et ton attention à mon travail.
SupprimerКакие чудесные работы!
RépondreSupprimerКира, благодарю!
Supprimer