mardi 5 décembre 2017

Дні Адвэнту/Jours d'Avent

Рыхтуецца свята святаў -- Каляды. Парадкуецца ўсё і паўсюль, бо -- Адвэнт.

Доўгачаканыя цацкі
Маленькія вышываныя цацкі на яліну ў формах зорак, птушак, сэрцаў я ўбачыла гадоў дваццаць таму ў часопісе Аnnа -- лепшым падарункам з Варшавы быў знакаміты нямецкі часопіс, у якім польскія выдаўцы нічога не скарачалі і не выкідалі дзеля рэкламных апавестак.

mercredi 30 août 2017

Міжземнамор'е / Méditerranée

Міжземнамор'е вышыванае -- чарговае вітанне сёлетняга лета. Меркавала зрабіць яго цэнтрам наўлечкі, але сыну закарцела аздобіць рамкаю. І каб на вачах было.



vendredi 25 août 2017

Лета, Восень, Каляды/ Été, Automne, Noël

Вяночкі -- летні, восеньскі, калядны  -- вышываныя для сашэ. Для ружавых пялёсткаў, лаванды, гваздзікоў -- чым там яшчэ ладуюць-набіваюць цацачныя падушачкі для шафы? Сашэ мусілі шыцца пад час адпачынку, але... Два гады стаіць нераспакаванаю новая машынка (хутка і гарантыя скончыцца!), запасяцца вышываныя вяночкі, сабачкі, паненкі; купляецца канва ў кропкі і плямкі, а то й фарбуецца самастойна -- кавай, гарбатай...  І не шыецца нічога.


Лета -- Восень-- Каляды

mercredi 16 août 2017

Ранішняя гарбата / Тhé du matin

Паненку з імбрыкам пад назвай "Ранішняя гарбата" кампанія "Золотое руно" пусціла ў свет гадоў дзесяць таму, але сёння набор ужо зняты з вытворчасці.  Дызайн Канстанціна Харытонава я ўпадабала хіба таму, што дзяўчына з выявы і постаццю, і выразам твару  аддалена нагадала гераіню "Бара ў Фалі-Бержэр" Эдуарда Манэ (улюбёныя творы мае кожны), а таксама (адначасова)  распрацоўкі сярэдзіны мінулага стагоддзя, як у бабулі -- без  бэка, без крыжыкавых чвэртак і паловак. Нават светлавы адбітак у воку -- поўны крыжык.


 Вынік: вышываць узялася толькі сёлета, на руках і твары мяняла "парсючковы" ружовы колер (рабіла бленд, падбіраючы паводле палітры ДМС, але больш за астатнія ўпасавалі ніткі ПНК -- піцерскія!). Усё - у дзве ніткі.
Пластыкавая рамка, антыблікавае шкло, памер 22, 5 х 37.


jeudi 20 juillet 2017

Замак на Луары /Château de Sully-sur-Loire



Зманлівыя вежы ад "Панны" называліся  "Замак на Луары". Я агледзела, што  распрацоўніца дызайна  -- Людміла Інякіна, якую вельмі шаную і "Замак...", натуральна, трапіў да мяне ў будову... амаль на два гады. Памер 45 x 24.5 см. Рама з так званым сліпам, музейнае шкло.

Château de Sully-sur-Loire

vendredi 17 mars 2017

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка.


Ну, не без таго, каб год вылежацца ў чаканні абрамлення і наступны год павандраваць па сценах кватэры.

jeudi 16 février 2017

Быў сабе маленькі карабельчык /Il était un petit navire

Кранальны маленькі карабельчык, відавочна, маляваны з  ангельскіх краявідаў, хоць бы таму, што ягоная аўтарка - знакамітая Марыя Дыяз (Maria Diaz)


Карабельчык вось-вось паплыве

lundi 16 janvier 2017

Аднаўленне / Восстановление

Я здолела аднавіць блог! Пасля ўсіх мітрэнгаў, страчаных тэкстаў і фота, ужо была памеркавала, як давядзецца пачаць нанова.

Містэр Тумнус з Люсі