mardi 27 mars 2012

Прыемна / C'est agréable

Вясна. Квітнеюць... узнагароды. Ад Олі-Лялечкі - блог In my world...
Ад Крысціны-Жасміны - блог Džasminos kampelis...  Ад Олі - блог Мечта.

Я шчыра дзякую ўсім! Паводле ўмоваў, звесткі пра сябе я ўжо паведаміла.  Але прашу зразумець: не паспяваю знаходзіць найноўшых удзельніц нашага вясёлага ланцужку! Бо ў тых, каго ведаю і шаную, і без мяне ўзнагарод не бракуе. Таму перадам сваю эстафету ў іншы час, добра?

Весна. Расцветают... награды. От Оли-Лялечки  блог In my world...
От Кристины-Жасмины - блог Džasminos kampelis...   От Оли - блог Мечта. Я искренне благодарю всех! По условиям, сведения о себе я уже сообщила. Но прошу понять: не успеваю находить самых новых участниц нашей весёлой цепочки! А у тех, кого знаю и ценю, и без меня не испытывают недостатка в наградах. Поэтому передам свою эстафету в другое время, хорошо?



vendredi 23 mars 2012

Найпростае / C'est le plus simple

Пасля вялікай  работы засталося шмат рэштак. Што з імі рабіць? У маім выпадку - вязаць хустку з кутасамі. Вялікую. Цёплую. Простую. Пэўна, прасцей не бывае. Мяркую, на такі калядны чырвоны колер - тое, што трэба.


dimanche 18 mars 2012

Сакавіцкі снег / La neige au mois de mars

Снег у сакавіку яшчэ ляжыць. Снегу часам нават прыбывае. Праўда, ненадоўга. Для нас гэта абсалютна натуральна. Таму і птушка малінаўка ангельскага  дызайнера Lucie Heaton (часопіс "Вышиваю крестиком" № 3, 2012) вясны не псуе.



mercredi 14 mars 2012

Брошка ў джынсавы куртач / Broche pour la veste en denim

З дзяцінства люблю чаравікі. Да чаравікаў пасуюць нагавіцы. Я аддаю перавагу джынсам. Проста і зручна ў працы, ў руху, ў горадзе.

Джынсавы куртач - асобны спеў. Таго, што безумоўна пасуе табе і толькі табе, адшукаць не так проста. А калі ён, нарэшце, адшукаецца, не так проста знайсці дапасоўкі да яго!


Я спалучыла жаданні з магчымасцямі. Атрымалася  аздоба на падставе вялікай металічнай значкі. Дыяметр - 6 см. З карункамі - 7, 5 см. 

samedi 10 mars 2012

Ружовы капялюш на шэры сакавік / Le chapeau rose pour le mars gris

Капялюш вязаўся хутка (шадэлкам № 3,5; воўна - знакаміты аран), вышываўся трошкі даўжэй (буйной іголкай для вязаных рэчаў), а фотаграфавацца яму выпала колькі дзён...  З такім сціплым вынікам. Таму што святла не стае - ні ад сонца, ні ад лямпаў. Шэры ў нас сакавік. У выніку  акрамя капелюша можна разгледзець некаторыя варункі ягонага стварэння.

Капялюш для Данусі, маёй пляменніцы, студэнткі-першакурсніцы. Такі ружовы капялюш якраз на шэры сакавік.



mardi 6 mars 2012

Вясна крочыць/ Le printemps arrive

У ангельскага дызайнера  Lesley Tier ёсць чатыры паненкі, якія ўвасабляюць сабою паравіны году. І, трэба заўважыць, паненкі адметныя. Прынамсі, з першага позірку я ўпадабала паненку-Вясну, якую часопіс "Вышитые картины" презентаваў пад назвай "Любовное настроение". Сапраўды, настрой для закаханасці ёсць:  над галавой  ціліўкаюць птушачкі, пад нагамі квітнеюць сэрцайкі...



samedi 3 mars 2012

Ружы з лавандавым пахам / Roses avec parfum de lavande

Ляжыць сабе пакаваначка з лавандаю. Патыхае. А калі добра паварушыць, пахне. Хораша пахне. Выглядае... ну, звычайна выглядае.

Ляжаць сабе рэштачкі тканіны. Перакладаюцца сюды-туды. А калі добра паперакладаць, пэцкаюцца. Дзяруцца.