Affichage des articles dont le libellé est point compté. Afficher tous les articles
Affichage des articles dont le libellé est point compté. Afficher tous les articles

dimanche 6 octobre 2019

Ранункулюсы/Renoncule

Кветкі вышываць не люблю. Аддаю перавагу рыцарам. Але ранункулюсы зачароўваюць. Збіраю амаль усё, што трапляецца, -- схемы і наборы  купляю, выявы запампоўваю на цвёрды дыск кампутара. /Je n'aime pas broder de fleurs. Je préfère les chevaliers. Mais les fleurs de renoncule sont fascinantes.Je collectionne presque tout ce qui se présente: j'achète des grilles et des kits, je télécharge des images sur un disque dur d'ordinateur.

Ранункулюсы (фрагмент)


lundi 24 septembre 2018

Беласнежка з поні /Blanche-Neige avec рoneys

У 2012 годзе Тэатру юнага гледача  спатрэбілася музычная казка. Тэрмінова. То мусіла пісаць п'есу "Вялікія гномы і Беласнежка" ( у пракаце -- звыкыя "Беласнежка і сем гномаў"), а кампазітар Андрэй Цярэнцеў пашчыраваў над музыкай -- так, што можна было рабіць мюзікл. Ды зрабілі тое, на што разлічвалі -- музычны спектакль.

Беласнежка

mercredi 8 août 2018

Герой дня/Héros du jour

Каточкі-котачкі -- а сёння, як высвятляецца, кашэчы дзень! Я мела намер сфотаць трыпціх карабельчыкаў і што? Прыйшоў кот Алік і сапсасаваў здымку. Ён ведаў,  што кот -- герой дня.


Аujourd'hui, comme il s'avère, une journée de chat! Je voulais photographier un triptyque de navires et quoi?  Моn chat Alik est venu. Tout était gâté. Il savait, que le chat est le héros du jour.