mardi 13 décembre 2022

Торба з мядзведзем

 Ma chaîne Telegram: https://t.me/vezhagaft

Восеньскі мядзведзь рыхтуецца да зімы: вышываная выява на торбе, якую можна прыгожа назваць кайстрай-тоўт. 

Торба крамная, дыхтоўная; мядзьведзь адшуканы на Пінтэрэсце. Арыгінальны звяжака шэры і без вуснаў,  галінкі вянку чорныя, а ягады аранжавыя. 


Датрымацца арыгіналу мне не выпала праз сваяцкую крытыку  вялікага аматара мядзьведзяў. Быў прынесены ўзор, мядзьведзь цацачны, зацверджаныя колеры скуры й пысы, а таксама ўсё, што мае на ёй быць. Ніткі піцерскія. Гладзь.

#гладзь
#мядзьведзь
#peinture_à_l'aigulle
#ours #vezha

Aucun commentaire:

Enregistrer un commentaire