lundi 18 janvier 2021

Пакуль кот спіць /Pendant que le chat dort

"Пакуль ніхто не бачыць" (работа дызайнеркі Любовь Воденикова для Panna), самае забіяцкае і адбываецца. У вочы б не бачыць сюрпрызы 2020-га, але  згрызотны год мышы-пацука, калі меркаваць паводле ўсходняга календара, вось-вось скончыцца. У гонар ягонага сканчэння (сканання) на лясных елках з'яўляюца сцягі,  на гарадскіх -- сцяжкі, у палёх -- надпісы-матыватары, а на стале мышаняты ладзяць марш. 

"Alors que personne ne voit". Ces souris marchent sur la table et emportent les bonbons. Pendant que le chat dort, les souris dansent, dit un proverbe français.

mercredi 6 janvier 2021

Зімовы кот і дарога ў тэатр/Chat d'hiver et la route du théâtre

Гэтае рудое шчасце стварыла.мастачка і дызайнерка Анна Петунова .


Ce bonheur rouge a été créé par unе artiste et unе designer Анна Петунова .  
 
Стварыла для фірмы "Овен" гадоў дзесяць таму. Прыкладна столькі яму давялося вылежацца ў маіх запасах, бо канва і ніткі  не падабаліся, Але аднойчы  муркоціка запатрабавалі да ўвасаблення і пажадалі, каб на выяве быў зімовы дзень, таму снег таксама меўся быць сонечным (залатым), але сумёты, якія вышываюцца то ў адну, то ў две ніткі, але цёмныя абрысы елак выдавалі вечар... Мы ўявілі, што дзесьці свеціць ліхтар (ну быў жа ў Нарніі Клайва Льюіса ліхтар пасярод лесу!).