mercredi 6 janvier 2021

Зімовы кот і дарога ў тэатр/Chat d'hiver et la route du théâtre

Гэтае рудое шчасце стварыла.мастачка і дызайнерка Анна Петунова .


Ce bonheur rouge a été créé par unе artiste et unе designer Анна Петунова .  
 
Стварыла для фірмы "Овен" гадоў дзесяць таму. Прыкладна столькі яму давялося вылежацца ў маіх запасах, бо канва і ніткі  не падабаліся, Але аднойчы  муркоціка запатрабавалі да ўвасаблення і пажадалі, каб на выяве быў зімовы дзень, таму снег таксама меўся быць сонечным (залатым), але сумёты, якія вышываюцца то ў адну, то ў две ніткі, але цёмныя абрысы елак выдавалі вечар... Мы ўявілі, што дзесьці свеціць ліхтар (ну быў жа ў Нарніі Клайва Льюіса ліхтар пасярод лесу!).
 

 
Якасць крыжыкаў мржна ацаніць хоць бы на гэтым буйным фота: 
La qualité des croix peut être jugée au moins sur cette grande photo:

 
Асвятленне робіць канв то о шэрай, то нейкай зусім выцвілай -- але гэта цудоўная блакітная "Zwejgart" №14.


Падобных катоў даводзілася вязаць для выстаў з латарэямі на карысць беспрытульных жывёлак. Цудоўная тврочая праца, адно прыкра: вязаныя муркоцікі знаходзілі гаспадароў куды хутчэй за жывых. 
Ces chats que j'ai tricotés pour les loteries en faveur des animaux errants. Magnifique travail à créer, une chose triste: les chats tricotés ont trouvé des propriétaires beaucoup plus rapidement que les vivants.

Сёлета нашы ўпрыгожанні вельмі сціплыя: эпідэмія (пандэмія) нікуды не знікла,  на ўсіх спектаклях дзіцячага тэатра, дзя я служу, -- абмежаваная колькасць гледачоў, каля яліны -- аніякіх песень-скокаў-карагодаў. 

Cette année nos décors sont très modestes: l'épidémie (pandémie) n'a pas disparu, à tous les spectacles du théâtre pour enfants où je sers - un nombre limité de spectateurs, près de l'épicéa - pas de chants-sauts-carrousels.

Сціплае свята на фотаздымках леташняе і нават пазалеташняе.


 

А  гэта -- глядзельня і сцэна са адноўленым парталам пабудовы 1920-х гадоў. У працяг кашэчае тэмы заўважу, што менавіта на гэтай сцэне ідзе спектакль "Кот у ботах" у маёй  апрацоўцы -- літаратурнай і драматургічнай.

Літаральна шлях на работу і дахаты -- старымі мінскімі вуліцамі, якія раніцай пакручаста імкнуць угору, а ўвечары ціхамірна  спускаюцца долу. Вядома, асабіста для мяне, таму што ў тэатр я спяшаюся раніцай, а дахаты, адпаведна, пасля працоўнага дня. 

Mon chemin habituel vers le théâtre est avec les vitrines, les murs, les fenêtres et les clôtures.


Упрыгожаныя вітрыны і вокны, сцены і парканы, на жаль, не адно сёлетнія, але я захоўваю гэтыя здымкі кранальных, утульных мінскіх зім.



 
  

 
Мусіла зачыніцца цудоўная кавярня "Грай", а гэта канцэрты і выставы на другім паверсе, маладыя выканаўцы і маладыя мастакі... Культура -- клопатная справа, часцяком яе падтрымка сумленна  ад'ядае прыбыткі.
 

Грузінская хінкальня, куда раз-пораз даводзілася заходзіць на абед. Балазе, яна яшчэ працуе.


Традыцыйная ясэлка ля касцёлу Найяснейшай Панны Марыі і мінская ратуша з каляднай ялінаю.
 


#vezhagaftstitcing

#vezhagaft

#broderie_vezhagaft

Aucun commentaire:

Enregistrer un commentaire