Галоўная старонка

Дазвольце пазнаёміцца / Permettez-moi de connaître

Зваць мяне Жанай, але Жан ў прасторы жыцця ды інтэрнету - куча й горбачка, таму сяброўкі, каляжанкі і паплечніцы па захапленнях ведаюць мяне як Вежу.  /
Je m'appelle Jeanne, mais beaucoup de femmes portent ce nom. Par conséquent,  mes collègues de mes loisirs me connaissent sous le nom de Vezha (Vezha -- la tour est traduite de la langue biélorusse).


Перш як зрабіцца нікам, Vezha нядоўга пабыла школьнай мянушкай (ну хто мог чакаць, што з вакацый у сёмы клас я вярнуся самай доўгай вучаніцай?).

Школьныя заняткі ўжытковымі мастацтвамі ўзору 1970-х гадоў я шанавала не дужа. Майстрыхамі ў сям’і былі бабуля і мама. Ад іх ведаю, што прабабка (дзедава маці) была выбітнай ткалляй (ткачыхай) і гафцяркай. (Кароткім слоўцам “гафты” бабуля заўсёды называла самыя майстэрскія вышыванкі, а буйныя стракатыя крыжыкі, сабраныя ў  мачаляпістыя квяты, былі для яе  “вышыўкамі”.) Добра шые малодшая сястра, але, на жаль, вельмі рэдка – больш сядзіць за кампутарам, бо – дызайнер.


А я вяжу і вышываю (гафтую?) з 1989 (нарадзіўся сын, а для дзяцей чаго толькі не зробіш); гадоў дзесяць таму спраўдзіла мару - авалодала шадэлкам; з 2007 паціху пачала шыць. 

Прафесійныя зацікаўленні  вымаглі з мяне блог “Сцены,залы, мастерские», але дзякуючы Клэр, Вользе-Іголачцы і Алене, якія ветліва і шчыра паддалі чароўных кухталёў, я шнуруюся, шыхтуюся і далучаюся да рукадзельных шэрагаў. 
 

 
 
Мне зраўнялася 60 гадоў!
Мой блог Vezha і канал на Тэлеграме  Vezhagaft -- гэта добры настрой... у розных вышывальных тэхніках. Не продаж,  не абавязкі-просьбы.  Сучаснае аматарскае вышыванне як ёсць. Стандартныя распрацоўкі, якія можна ператварыць у проста супрацьлеглыя. Прапановы дызайнераў, якія варта ўвасобіць, каб здаволіць сваё пачуццё эстэтыкі. Выявы, што вымагаюць узяць іголку ў рукі. Магчымасць засяродзіцца на шыўках і градыентах, бо гэта, як высвятляецца, дапамагае жыць.
 

Aucun commentaire:

Enregistrer un commentaire