samedi 10 décembre 2022

Сёлетні Адвэнт. Такі Адвэнт

Ma chaîne Telegram: https://t.me/vezhagaft

Рыхтуйма ялінкі, даставайма гірлянды, дашывайма адвэнтовыя календары. Чакайма свята, якое вымагае міру ва ўсім свеце. Бянтэжыць тое, што гэтае свята нехта далёкі, але такі бліжні,  сустрэне без святла, ацяплення, вады. І што  мірнага каляднага цуду чакацьмуць усе - нават тыя, хто расстараўся пазбавіць далёкіх бліжніх святла, ацяплення, вады і за адным разам калядных вышывак. Сёлетні Адвэнт. Такі Адвэнт.

 


#vezha
#вышыванне
#Адвэнт

 

Часам калядныя творы вымагаюць фарбаванае канвы. Хочаце фарбаваць - фарбуйце. Трэба сушыць тканіну? Хавайце яе ад ката. Хоць на неба.  Бо схаваць вабную мокрую анучку ад ката немагчыма. Ён паспытае яе на зуб і на лапу - прыкладам, скіне з падваконня ды ўладкуецца зверху. Гэты раз удалося падсушыць кавалкі, пакуль малая пачвара спала. І мядзведзяня з ліхтарыкам давышываць: рыхтую нізку калядных сцяжкоў.



#vezha
#вышыванне
vejagaft@gmail.com
 

Спачатку я вельмі ўпадабала малюнак з ліхтаром і цацачным аленем. Незалежныя дызайнеры вышывальных схем збіраюць замовы і я, натуральна, была сярод першых замоўцаў. І пераўвасабленне маляваных аб'ектаў праз крыжыкі здалося добрым - пакуль справа не дайшла да вышывання: паўкрыжыкі, чвэрткі, а зверху лініі абводкі на адну і на дзве ніткі; белыя кропкі-шыўкі на ягадах і рысачкі ўмоўных адбіткаў на шкле ліхтара; бэк чатырма колерамі... Трапляліся работы і больш складаныя, але ўсе эфекты гэтай можна было б утварыць прасцей. Ведаю з досведу. Работа па-просту збрыдзела. Намаганні амаль не адбіліся на выніку, дый бэк на шкле вымагае пераробкі, але ўжо ўсё адно. Хіба вылежыцца, то перараблю. Затое зіма, снежань і аўтарская распрацоўка, авой, авой.

 

#vezha
#вышыванне
#зіма
#крыжык
#point_de_croix

 

 Баба. Простая баба з пластыкавай канвы, гамаўскіх мулінэ  і кавалачку сінтэпона ўсярэдзіне. Можа стаяць стойма на стале для атмасферы (што сумнеўна, бо будзе толькі замінаць), можа вісець на яліне як аздоба. Файна хіба тое, што баба двухбаковая і мае ліхтарык. Я такія ліхтарыкі вельмі люблю. Але сямейнікі ўпадабалі бабіну кудлатую саламяную фрызуру і паменавалі яе Борысам. Каляднай бабай Борысам. Я ў захапленні. Крыжык.

 


#vezha
#калядная_баба



Aucun commentaire:

Enregistrer un commentaire