mardi 30 octobre 2018

Беласнежка_2 /Blanche-Neige-2

Question à Anna: comment appeler en français une technique de broderie de ma Blanche-Neige?
Je l'ai copié du programme dans ma pièce.


 Вышываць гладдзю я баюся да сёння. Бо шыўкі кладуцца ў розных кірунках і рознай даўжні, ніткі падбіраюцца "на вока", абрысы выявы соваюцца і мяняюцца... Але спектакль "Беласнежка і сем гномаў" жыў сваім казачным жыццём, нават песні персанажаў выкладаліся на сайт тэатра і... дужа вабіла праграмка да спектакля, створаная мастачкаю Аксанай Аракчэевай. Проста, зразумела, ярка -- як малюнак для дзіцячай кніжкі. І, галоўнае, усё як мага адпавядала вобразу гераіні  п'есы і спектакля.



Паколькі схемы для вышывання крыжам я ствараць так і не навучылася (не давучылася), давялося згадаць тэхніку "пляскатага шытва", як называла гладзь мая бабуля.

lundi 24 septembre 2018

Беласнежка з поні /Blanche-Neige avec рoneys

У 2012 годзе Тэатру юнага гледача  спатрэбілася музычная казка. Тэрмінова. То мусіла пісаць п'есу "Вялікія гномы і Беласнежка" ( у пракаце -- звыкыя "Беласнежка і сем гномаў"), а кампазітар Андрэй Цярэнцеў пашчыраваў над музыкай -- так, што можна было рабіць мюзікл. Ды зрабілі тое, на што разлічвалі -- музычны спектакль.

Беласнежка

mercredi 8 août 2018

Герой дня/Héros du jour

Каточкі-котачкі -- а сёння, як высвятляецца, кашэчы дзень! Я мела намер сфотаць трыпціх карабельчыкаў і што? Прыйшоў кот Алік і сапсасаваў здымку. Ён ведаў,  што кот -- герой дня.


Аujourd'hui, comme il s'avère, une journée de chat! Je voulais photographier un triptyque de navires et quoi?  Моn chat Alik est venu. Tout était gâté. Il savait, que le chat est le héros du jour.


jeudi 2 août 2018

Жнівень/Août

Мой самы любімы месяц, нягледзячы на тое, што вакацыі канчаюцца. Заўтра трэба сустракацца з калегамі. Але "Жнівень" ужо гатовы: памер 30 х 35, антыблікавае шкло і афармленне ў мінскай майстэрні "Планета рамак".


Mon mois préféré, bien que les vacances se termine. Demain je devrais rencontrer les collègues.Mais "Août" est deja prêt: la taille de 30 x 35, verre anti-reflets.




dimanche 13 mai 2018

Ветразнік і песенька / Voilier et chanson


Я служу ў дзіцячым тэатры, дзе, натуральна, атабарыліся  казкі і чароўныя гісторыі. У 2012 годзе да чароўных далучылася пірацкая -- "Вясёлы Роджар" паводле п'есы Даміра Салімзянава, маскоўскага рэжысёра і драматурга. А дзе піраты, там і пірацкія песні. Аднак пад фінал нашы піраты дружна перавыхоўваліся ва ўзорных матросаў і рэжысёр папрасіў для іх матроскую песню.  
Je sers dans un théâtre pour enfants, où, bien sûr, des contes de fées et des histoires magiques se sont installés. En 2012,  ils ont rejoint le pirate - "Jolly Roger".  Et où les pirates, il y a des chansons piratées. Cependant, sous les finales nos pirates sont devenus de bons marins et le directeur leur a demandé la chanson du marin. J'ai écrit les paroles de cette chanson et la chante encore.
Et puis j'ai trouvé un voilier. Comme si de ma chanson.

Нешта падобнае ўяўлялася пад час працы

jeudi 19 avril 2018

Чалавек нарадзіўся/L'homme est né

Мая пляменніца  нарадзіла дачку, цудоўную маленькую паненку. Хачу павіншаваць абедзьвюх. Ma nièce a donné naissance à une fille, une belle petite dame. Je tiens à les féliciter.

Схема і вышываны вынік
Але хто я для дзяўчынкі? Стрыечная цётка? 
Et qui suis-je maintenant? Grand-tante? 
А дзяўчынка -- мне? Стрыечная ўнучка? Заблытаешся са сваяцтвам. Je suis confus dans les relations.

dimanche 25 février 2018

Робертамер / Сomment mesurer Robert

Маю пляменніка. Яго клічуць Робертам. Роберт гадуецца. Мая новая вышыўка дапамагае зразумець, наколькі ён падгадаваўся. Літаральна. 
J'ai un neveu. Il s'appelle Robert. Robert grandit. Ma nouvelle broderie aide à comprendre comment mon neveu a grandi. Littéralement!


samedi 24 février 2018

Першае біскарню/Mon premier biscornu

Калі робіш пяць... шэсць... сем-восем рэчаў адначасова, вельмі трэба скончыць хоць што-небудзь. Самае простае. Альбо cамае абрыдлае.


mardi 5 décembre 2017

Дні Адвэнту/Jours d'Avent

Рыхтуецца свята святаў -- Каляды. Парадкуецца ўсё і паўсюль, бо -- Адвэнт.

Доўгачаканыя цацкі
Маленькія вышываныя цацкі на яліну ў формах зорак, птушак, сэрцаў я ўбачыла гадоў дваццаць таму ў часопісе Аnnа -- лепшым падарункам з Варшавы быў знакаміты нямецкі часопіс, у якім польскія выдаўцы нічога не скарачалі і не выкідалі дзеля рэкламных апавестак.

mercredi 30 août 2017

Міжземнамор'е / Méditerranée

Міжземнамор'е вышыванае -- чарговае вітанне сёлетняга лета. Меркавала зрабіць яго цэнтрам наўлечкі, але сыну закарцела аздобіць рамкаю. І каб на вачах было.



vendredi 25 août 2017

Лета, Восень, Каляды/ Été, Automne, Noël

Вяночкі -- летні, восеньскі, калядны  -- вышываныя для сашэ. Для ружавых пялёсткаў, лаванды, гваздзікоў -- чым там яшчэ ладуюць-набіваюць цацачныя падушачкі для шафы? Сашэ мусілі шыцца пад час адпачынку, але... Два гады стаіць нераспакаванаю новая машынка (хутка і гарантыя скончыцца!), запасяцца вышываныя вяночкі, сабачкі, паненкі; купляецца канва ў кропкі і плямкі, а то й фарбуецца самастойна -- кавай, гарбатай...  І не шыецца нічога.


Лета -- Восень-- Каляды

mercredi 16 août 2017

Ранішняя гарбата / Тhé du matin

Паненку з імбрыкам пад назвай "Ранішняя гарбата" кампанія "Золотое руно" пусціла ў свет гадоў дзесяць таму, але сёння набор ужо зняты з вытворчасці.  Дызайн Канстанціна Харытонава я ўпадабала хіба таму, што дзяўчына з выявы і постаццю, і выразам твару  аддалена нагадала гераіню "Бара ў Фалі-Бержэр" Эдуарда Манэ (улюбёныя творы мае кожны), а таксама (адначасова)  распрацоўкі сярэдзіны мінулага стагоддзя, як у бабулі -- без  бэка, без крыжыкавых чвэртак і паловак. Нават светлавы адбітак у воку -- поўны крыжык.


 Вынік: вышываць узялася толькі сёлета, на руках і твары мяняла "парсючковы" ружовы колер (рабіла бленд, падбіраючы паводле палітры ДМС, але больш за астатнія ўпасавалі ніткі ПНК -- піцерскія!). Усё - у дзве ніткі.
Пластыкавая рамка, антыблікавае шкло, памер 22, 5 х 37.


jeudi 20 juillet 2017

Замак на Луары /Château de Sully-sur-Loire



Зманлівыя вежы ад "Панны" называліся  "Замак на Луары". Я агледзела, што  распрацоўніца дызайна  -- Людміла Інякіна, якую вельмі шаную і "Замак...", натуральна, трапіў да мяне ў будову... амаль на два гады. Памер 45 x 24.5 см. Рама з так званым сліпам, музейнае шкло.

Château de Sully-sur-Loire