dimanche 15 mars 2020

Вясновы млын / Moulin au printemps

"Вятрак. Галандыя" (дызайнер -- Екатерина Андреева)  -- мой першы набор расійскай фірмы "Овен".  Не чырвоны  млын (як у Парыжы). Не сучасны. Калі здымала, тэлефон штораз удакладняў,маўляў, гэта "гістарычны аб'ект"? "Аб'ект" атрымаўся рыхт у рыхт абвешчаным памерам 19х24. / 
"Moulin à vent. Hollande" - mon premier kit de la société russe "Овен". Pas rouge, comme à Paris. Pas moderne. Lors du tournage, le téléphone à chaque fois précisé, est-ce un "objet historique"? "Objet" s'est avéré exactement la taille déclarée (19x24).

Гэты раз я не схібіла: перш як несці работу да багетчыкаў, сфотаграфавала яе (парада ад маёй супрацоўніцы, выдатнай фатографкі і рэкламіста -- перш як здымаць, працірайце оптыку сурвэтачкай для акуляраў! Я цяперака праціраю). 
Cette fois, j'ai fait ce qu'il fallait: avant d'apporter le travail au maître, j'en ai pris une photo.



samedi 7 mars 2020

Старасвецкая гісторыя/Histoire vintage

Дзесяць гадоў таму я ўбачыла  схему-шэдэўр Joan Elliott  у часопісе "Формула рукоделия" і доўга старанна  хацела ўвасобіць яе ў вышыўку. Як мага бліжэй да арыгіналу. /Il y a dix ans, j'ai acheté un magazine avec unе grille de  Joan Elliott  que j'ai finalement brodé. Il y a beaucoup de petits détails. Parfois, le travail sur eux a fait plaisir.


Мая калекцыя нітак DMC пачала збірацца менавіта дзесяць гадоў таму -- дзякуючы "Дрэву жыцця", міфалагічнаму вобразу -- сусветнаму дрэву, райскаму дрэву, на якім можна знайсці любыя плады, якое злучае нябёсы і падземны свет. Старасвецкаму сюжэту, які вышываюць сама менш гадоў пяцьсот.

На жаль,перш як аддаваць работу ў багетную майстэрню, я яе не сфотаграфавала і цяпер
 давялося здымаць праз антыблікавае шкло  (аблямоўка майстэрні "Планета рамок"). /Malheureusement, j'ai photographié du travail sous verre.