samedi 7 mars 2020

Старасвецкая гісторыя/Histoire vintage

Дзесяць гадоў таму я ўбачыла  схему-шэдэўр Joan Elliott  у часопісе "Формула рукоделия" і доўга старанна  хацела ўвасобіць яе ў вышыўку. Як мага бліжэй да арыгіналу. /Il y a dix ans, j'ai acheté un magazine avec unе grille de  Joan Elliott  que j'ai finalement brodé. Il y a beaucoup de petits détails. Parfois, le travail sur eux a fait plaisir.


Мая калекцыя нітак DMC пачала збірацца менавіта дзесяць гадоў таму -- дзякуючы "Дрэву жыцця", міфалагічнаму вобразу -- сусветнаму дрэву, райскаму дрэву, на якім можна знайсці любыя плады, якое злучае нябёсы і падземны свет. Старасвецкаму сюжэту, які вышываюць сама менш гадоў пяцьсот.

На жаль,перш як аддаваць работу ў багетную майстэрню, я яе не сфотаграфавала і цяпер
 давялося здымаць праз антыблікавае шкло  (аблямоўка майстэрні "Планета рамок"). /Malheureusement, j'ai photographié du travail sous verre.






А гэта мой улюбёны персанаж, птушка паўлін. /Mon personnage préféré est le paon.






Падобна. што гэта лісіца. /Il ressemble à un renard.




Проста над аленем -- мае ініцыялы, замаскіраваныя пад вінаградную лазу. /Mes initiales sont brodées sur le cerf et déguisées en vigne.



Конь не наступіць на багоўку. /Le cheval ne marchera pas sur la coccinelle.


Часопіс "Формула Рукоделия", адкуль я ўзяла выбітны сюжэт.



2 commentaires:

  1. Superbe !!! Tous les petits détails sont magnifiques !!!
    Bonne semaine !
    Anna

    RépondreSupprimer
  2. Merci, ma chere! Parfois, travailler sur eux a même apporté du plaisir.

    RépondreSupprimer