lundi 16 décembre 2013

Спадзяюся... / J'espère que ...

Хварэць - цяжка. Ачуньваць - балюча. Трэба цярпець - цярплю. Хадзіць? Хаджу! Не вельмі хутка, але самастойна. Укленчыць магу! Сесці на кукішкі яшчэ не магу... Ну і рукі пацягнуліся ўслед за нагамі. Правая заўжды паводзіла сябе прыстойна,  а левая мусіла  - і здужала! Магу ўтрымаць шадэлак!

Шасцёра катоў звязаныя для латарэі, якую ладзіў кашэчы прытулак. Кветачкі-брошкі здымныя, іх можна адшпіліць і прыладзіць быля-куды. Вязала... доўга. Дзякую ўсім, хто падтрымліваў мяне жартамі і станоўчымі прыкладамі з жыцця. Спадзяюся на лепшае.