mercredi 14 décembre 2022

Згаданае

"Восеньскія мемуары" украінскай дызайнеркі  Вікторыі Пахомавай паводле малюнка Насты Моравай. 

Колькі гадоў таму на просьбу дызайнеркі я была ўзялася адшыць  толькі-толькі распрацаваную схему першай, але своечасова зразумела, што не патраплю. Адшывала тры гады (пачала ў 2019-ым). Вядома, з вялікімі перапынкамі. А потым не менш старанна тыдні два шыла бэк (аблямоўку) і дужа цешылася з таго, што ён не ронакалёрны.


Пакуль рабіла, наслухалася жартаў пра рукі -- што адарваныя (з савецкай кінафантастыкі паводле Станіслава Лема), што з жудлівым карычневым манікюрам 1990-х. 

Выява машынкі знойдзена ў інтэрнэце

Машынка таксама з тых часоў. Я бралася вышываць, таму што ў мяне рыхтык такая  была -- куплёная ў мінскім ЦУМе Уніс дэ люкс,  ёй літару "щ" мянялі на наша "ў". 

А як метал канчаткова стаміўся, то друкарскі агрэгат выправіўся ў рэквізіт нашага Купалаўскага тэатра (буйнога драматычнага тэатра Беларусі)-- іграць у спектаклі "Крывавая Мэры".  Праўда, аранжыкавы колер друкаркі змянілі на чорны -- каб не выбівацца з эстэтычнага вырашэння. Варты ўспамін.


Для зручнасці набору:  як метал канчаткова стаміўся, то друкарскі агрэгат выправіўся ў рэквізіт Купалаўскага тэатра -- іграць у спектаклі "Крывавая Мэры".  Праўда, аранжыкавы колер змянілі на чорны -- каб не выбівацца з эстэтычнага вырашэння. Варты ўспамін.

 

 #крыжык
#point_de_croix
#vezhagaft
vejagaft@gmail.com

2 commentaires:

  1. Красивая вышивка! И цветовая гамма приятная) Уютная какая-то)

    RépondreSupprimer
  2. Замечание в точку: кроме сюжета меня подкупила именно цветовая гамма. Всё по решению дизайнера. Кстати, эта её работа - одна их первых.

    RépondreSupprimer