"Восеньскія мемуары" украінскай дызайнеркі Вікторыі Пахомавай паводле малюнка Насты Моравай.
Колькі гадоў таму на просьбу дызайнеркі я была ўзялася адшыць толькі-толькі распрацаваную схему першай, але своечасова
зразумела, што не патраплю. Адшывала тры гады (пачала ў 2019-ым).
Вядома, з вялікімі перапынкамі. А потым не менш старанна тыдні два шыла бэк (аблямоўку) і дужа цешылася з таго, што ён не ронакалёрны.
Пакуль рабіла, наслухалася жартаў пра рукі -- што адарваныя (з савецкай кінафантастыкі паводле Станіслава Лема), што з жудлівым карычневым манікюрам 1990-х.
Выява машынкі знойдзена ў інтэрнэце |
Машынка таксама з тых часоў. Я бралася вышываць, таму што ў мяне рыхтык такая была -- куплёная ў мінскім ЦУМе Уніс дэ люкс, ёй літару "щ" мянялі на наша "ў".
А як метал канчаткова стаміўся, то друкарскі агрэгат выправіўся ў рэквізіт нашага Купалаўскага тэатра (буйнога драматычнага тэатра Беларусі)-- іграць у спектаклі "Крывавая Мэры". Праўда, аранжыкавы колер друкаркі змянілі на чорны -- каб не выбівацца з эстэтычнага вырашэння. Варты ўспамін.
Для зручнасці набору: як метал канчаткова стаміўся, то друкарскі агрэгат выправіўся ў рэквізіт Купалаўскага тэатра -- іграць у спектаклі "Крывавая Мэры". Праўда, аранжыкавы колер змянілі на чорны -- каб не выбівацца з эстэтычнага вырашэння. Варты ўспамін.
#крыжык
#point_de_croix
#vezhagaft
vejagaft@gmail.com
Красивая вышивка! И цветовая гамма приятная) Уютная какая-то)
RépondreSupprimerЗамечание в точку: кроме сюжета меня подкупила именно цветовая гамма. Всё по решению дизайнера. Кстати, эта её работа - одна их первых.
RépondreSupprimer