Affichage des articles dont le libellé est Вера Бурова. Afficher tous les articles
Affichage des articles dont le libellé est Вера Бурова. Afficher tous les articles

jeudi 17 septembre 2020

Што для вас лета?/ C'est quoi l'été pour vous?

Лета дае магчымасць вышываць шмат. І вышываць вельмі якасна, бо дзень светлы і доўгі. Самы час на гладзь. І пакуль яшчэ шмат святла, я спяшаюся з вышываннем. Працягваю вышываць калекцыю фірмы Panna  і рабіць фота з улюбёнай мадэллю, малодшай сястрой.

L'été offre beaucoup de broderies. L'été permet de beaucoup broder. La broderie est de très haute qualité, car la journée est lumineuse et longue. Il est temps de peindre avec une aiguille. Et tant qu'il y a encore beaucoup de lumière, je suis pressé de broder. Je continue à broder ma collection préférée et à prendre des photos de mon modèle préféré - ma petite sœur.

Скандынаўская тэма

jeudi 3 septembre 2020

Брошы для аматараў-2/Broches pour les fans-2

Cet oiseau est appelé "cardinal". Son rouge est superbe sur un fond gris. J'ai ajouté du contraste (noir et rouge foncé). 

Le diamètre de la broche est de 6,5 cm, elle est brodée d'après le dessin de la créatrice Vera Burova.

Серыя  з птушкамі для брошак з'явілася дзякуючы дазыйнерцы Веры Буравай (я ведаю яе як аўтарку рукадзельнага  часопіса "Лена", адзінага з вельмі й вельмі нешматлікіх -- папяровых, але на сённяшні дзень не ацалелых, спыненых выдавацца). Неяк прачытала, што паводле прафесіі Вера Бурава -- перакладчык (здаецца, з вянгерскай мовы), але адданасць рукатворчасці перамагае. Цяпер Вера Бурава ладзіць навучанне на Інстаграме.


mercredi 5 août 2020

Брошы для асаблівых аматараў/Broches pour les fans spéciaux

Брошкавая серыя расійскай кампаніі "Pаnna"  зрабілася маёй улюбёнкай адразу па з'яўленні. Што птушкі, што краявіды. Усе яны баяцца вільгаці (бо кардон усярэдзіне і мулінэ звонку, а ніткі далікатныя),  на паліто-капялюш не варта разлічваць а вось джынсавыя куртачы, швэдры, камізэлькі, кашулі -- тое, што для гэтых брошак і трэба.

J'ai acheté des flans et brodé deux broches avec des oiseaux. Le carton est inséré à l'intérieur. Les broches ont peur de la pluie et de la neige, elles ne peuvent donc pas être portées sur des chapeaux et des manteaux. Mais il y a encore des pulls, des vestes, des robes...


lundi 13 juillet 2020

Вышываны сябра/Ami brodé

Да шэрага трусіка далучылася ліска: атрымаліся парныя аздобы. Быццам вышываны сябручок (сябрынька) для малечы. Адзін са срэбным, другі з залатым шнурком -- за банты можна зачапіць, ператварыць у падвеску, а можна пакінуць пад ялінкай. /Un renard rejoint le lapin gris.
Je veux croire qu'ils seront amis. L'un a un cordon en argent, le second en or.

 
аздобы ў наіўным стылі


mercredi 8 juillet 2020

Трусік калядны /Lapin de Noël

Гэты аповед пра тое, як трусік звычайны шэры ператварыўся ў трусіка каляднага, святочнага і ўпрыгожыў маё жыццё.
Cette histoire parle d'un lapin gris ordinaire, qui a transformé en lapin de Noël, festif et a décoré ma vie.