dimanche 22 août 2021

З сапраўдным смакам/Avec un vrai goût

"Са смакам солі, ветра й сонца" -- сёлетняя марская серыя РТО. Дызайнер -- Екатерина Костыгова.Усе прапановы памерам 9,5 х 14 см. Гэты ветразнік на тле маяка зашываецца цалкам і мае аблямоўку фарнай вежы і судновага такелажу. Не самая прыемная частка працы. На свежай рабоце ўсё выдатна і роўненька, але варта было памыць (плямы ад пяльцаў, натуральна)!.. 

Пытанне рубам: што цяпер з гэтай прыгажосцю рабіць? Яна не прадмет мастацтва, але і ўжытковасцю не вылучаецца (хоць бы таму, што ўжытковае трэба мыць, а доўгія выкладныя ніткі правісаюць пад цяжарам вады). Пад шкло і на сцяну? Мой сын настойвае на такім абыходку з кожнай вышыванай работай, але здаволена спіць на вышываных падушках і карыстаецца вышыванымі карабцамі. Буду думаць. 


 

А цяпер -- па-шчырасці: нашто мне спатрэбілася гэта вышываць? Падобнымі краявідамі я захаплялася ў Егіпце дваццаць гадоў таму --  эмацыйная памяць чапляецца за колеры, за велізарную поўню і адбіткі святла ў нільскіх хвалях.

 

Відаць менавіта таму  вышыванне пайшло пад лекцыі Віктара Солкіна пра старажытны Егіпет -- а іх я люта раю. Вядуць рэй  навуковасць (доказнасць) і абсалютная закаханасць у прадмет гаворкі. Некаторыя лекцыі ( "Сказки Древнего Египта", "Лилия, мирра и мандрагора", "Художники фараонов") пераслухвала па тры разы.


#vezhagaftstitcing

#vezhagaft

#broderie_vezhagaft

              

Aucun commentaire:

Enregistrer un commentaire