dimanche 6 octobre 2019

Ранункулюсы/Renoncule

Кветкі вышываць не люблю. Аддаю перавагу рыцарам. Але ранункулюсы зачароўваюць. Збіраю амаль усё, што трапляецца, -- схемы і наборы  купляю, выявы запампоўваю на цвёрды дыск кампутара. /Je n'aime pas broder de fleurs. Je préfère les chevaliers. Mais les fleurs de renoncule sont fascinantes.Je collectionne presque tout ce qui se présente: j'achète des grilles et des kits, je télécharge des images sur un disque dur d'ordinateur.

Ранункулюсы (фрагмент)


Дызайн Крысціны Геваркян (Кристина Геворкян) вытворчасці Panna я набыла і сумленна адклала вылежвацца ў сховы (а сховы ў мяне дыхтоўныя, мне на ўсё астатняе жыццё і ўнукам таксама).



Аднак здарылася нечаканае: ранункулюсы  ўпарта жадалі ўвасобіцца ў вышыўку. /Mais il s'est passé quelque chose auquel je ne m'attendais pas.Les fleurs de renoncule elles-mêmes voulaient devenir de la broderie.

Ранункулюсы (цалкам)



Набор перакладаўся -- спачатку з паліцы на паліцу ў шафе, потым  з шуфляды ў шуфляду ў пісьмовым стале.



А паколькі стол і так ледзь ліпіць пад цяжарам кніжак, артыкулаў і п'ес, ранункулюсы былі распакаваныя ды распачатыя. І скончаныя! Усе змяшаныя колеры, французскія вузельчыкі і палавінныя крыжыкі!

Aucun commentaire:

Enregistrer un commentaire