Як сучасная кабета -- не артыстка, не рэканструктар, не гісторык -- дапінае да ўвасаблення персанажаў асаблівых, так бы мовіць, спажывецкім попытам ды звыклым густам аніяк не запатрабаваных? Прыкладам, асобаў рыцарскага звання?
Вядома, насампершыя гэтыя асобы з-пад маёй іголкі мелі выгляд спрошчаны, абагулены (схемы браліся з рэкламных улётак часопіса "Сюзанна") і з'явіліся на замову сына. Айчынная тканіна для вышывання з ладным дамешкам сінтэтыкі, дамаляваныя крыжыкі ( ўлёткі змяшчалі частку выявы), недасканалы падбор піцерскага мулінэ (з таго, што мелася, натуральна).
Але мінула колькі гадоў і рыцараў паболела. Перадусім я змяніла тэхніку. "Пляскатае шытво" (гладзь) упасавада ім куды больш.
Падставай зрабілася кніжка для дзяцей -- выдатны комікс з гісторыяй дзікага палявання караля Стаха (ёсць такі аднайменны раман нашага выбітнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, дзе гэтае паляванне скача, як нанятае ды сілкуе пераважную бальшыню сюжэтных паваротак). Аўтар малюнкаў для коміксу -- пісьменнік і мастак Адам Глобус, у якога я (на ўсялякі выпадак) парасіла дазволу павышываць ягоных персанажаў. Ад такой просьбы, самі разумееце, ён яшчэ доўга... ўсьміхаўся.
Для параўнання з арыгіналам мушу даць выяву з кніжкі.
Далей - глыбей. Англа-нарманскія змаганні сівое даўніны і кілім або габелен каралевы Мацільды, 1070-я гады нашай эры. Кілім (дыван?) не тканы. а вышываны. Сцябловым швом. тамбурам, а больш за што іншае -- аднабаковаю гладдзю з фасонным мацаваннем.
Натуральна, веды з'явіліся не вокамгненна. Давялося папытаць у францужанак, як гэта робіцца. І мне адказалі, і мне паказалі, і я навучылася.
Наступны рыцар памылкова вышываны на цёмным тле, таму давялося высветліць яму твар. Старажытныя вышывальнікі падобных глупстваў сабе не дазвалялі: працавалі са светлай тканінай (лён) і вышывалі воўнай.
Сыну на той час было дзесяць гадоў і гэта быў яму сюрпрыз |
Вядома, насампершыя гэтыя асобы з-пад маёй іголкі мелі выгляд спрошчаны, абагулены (схемы браліся з рэкламных улётак часопіса "Сюзанна") і з'явіліся на замову сына. Айчынная тканіна для вышывання з ладным дамешкам сінтэтыкі, дамаляваныя крыжыкі ( ўлёткі змяшчалі частку выявы), недасканалы падбор піцерскага мулінэ (з таго, што мелася, натуральна).
Схема называлася "Ірландскі замак" |
Але мінула колькі гадоў і рыцараў паболела. Перадусім я змяніла тэхніку. "Пляскатае шытво" (гладзь) упасавада ім куды больш.
Першая спроба -- усе памылкі да кучы |
Падставай зрабілася кніжка для дзяцей -- выдатны комікс з гісторыяй дзікага палявання караля Стаха (ёсць такі аднайменны раман нашага выбітнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, дзе гэтае паляванне скача, як нанятае ды сілкуе пераважную бальшыню сюжэтных паваротак). Аўтар малюнкаў для коміксу -- пісьменнік і мастак Адам Глобус, у якога я (на ўсялякі выпадак) парасіла дазволу павышываць ягоных персанажаў. Ад такой просьбы, самі разумееце, ён яшчэ доўга... ўсьміхаўся.
Кароль выглядае больш самавіта |
Для параўнання з арыгіналам мушу даць выяву з кніжкі.
Для параўнання |
Далей - глыбей. Англа-нарманскія змаганні сівое даўніны і кілім або габелен каралевы Мацільды, 1070-я гады нашай эры. Кілім (дыван?) не тканы. а вышываны. Сцябловым швом. тамбурам, а больш за што іншае -- аднабаковаю гладдзю з фасонным мацаваннем.
Дрэваў у арыгінале шмат, і ўсе розныя! |
Натуральна, веды з'явіліся не вокамгненна. Давялося папытаць у францужанак, як гэта робіцца. І мне адказалі, і мне паказалі, і я навучылася.
Наступны рыцар памылкова вышываны на цёмным тле, таму давялося высветліць яму твар. Старажытныя вышывальнікі падобных глупстваў сабе не дазвалялі: працавалі са светлай тканінай (лён) і вышывалі воўнай.
Ці належыць гэты вершнік да рыцарскага саслоўя? |
Я паўтарыла гэты подзьвіг, але мая воўна з акрылам, выдатнай апрацоўкі і
афарбоўкі, прыкладна як даспехі збройніка мінулых часоў супраць сённяшняга,
які працуе на замову рэканструктараў (альбо як ратаванне жыцця супраць подпісу ў журнале тэхнікі бяспекі). Гладзюсенька і яркавата.
Малюнкі
для вышывання сумленна выкапаны ў інтэрнэце.
На гэтым, вядома, рыцары не скончыліся і рыцарская гісторыя будзе мець працяг.
Как современная женщина - нет артистка, не реконструктор, не историк - доходит до воплощения персонажей особых, так сказать, потребительским спросом и привычным вкусом никак не востребованных? Например, лиц рыцарского звания?
Конечно, самые первые лица из-под моей иглы имели вид упрощенный, обобщенный (схемы брались из рекламных листовок журнала "Сюзанна") и появились по заказу сына. Отечественная ткань для вышивания с изрядным примесью синтетики, дорисованнные крестики (листовки содержали только часть изображения), несовершенный подбор питерского мулине (из того, что имелось, естественно).
Но прошли годы, и рыцарей стало больше. Прежде всего я изменила технику. "Плоское шитьё" (гладь) подошло им куда больше.
Поводом стала книжка для детей - отличный комикс с историей дикой охоты короля Стаха (есть такой одноименный роман нашего выдающегося писателя Владимира Короткевича, где эта охота скачет, как нанятая и питает подавляющее большинство сюжетных поворотов). Автор изображений для комикса - писатель и художник Адам Глобус, у которого я (на всякий случай) попросила разрешения повышивать его персонажей. От такой просьбы, сами понимаете, он еще долго ... улыбался. Для сравнения с оригиналом вынуждена дать изображение из книжки.
Дальше - глубже. Англо-норманнские сражения седой старины и ковер или гобелен королевы Матильды, 1070-е годы нашей эры. Ковер не тканый. а расшитый. Стебельчатым швом. тамбуром, а больше всего -- односторонней гладью с фасонным прикрепом.
Следующий рыцарь ошибочно вышит на тёмном фоне, поэтому пришлось высветлить ему лицо. Древние вышиватели подобных глупостей себе не позволяли: работали со светлой тканью (лён) и вышивали шерстью.
Я повторила этот подвиг, но моя шерсть с акрилом, отличной обработки и окраски, примерно как доспехи оружейника былых времён против сегодняшнего, работающего по заказу реконструкторов (или как спасение жизни против росписи в журнале техники безопасности). Гладенько и ярковато.
Картинки для вышивания честно нарыты в интернете.
На этом, конечно, рыцари не закончились и рыцарская история будет иметь продолжение.
На этом, конечно, рыцари не закончились и рыцарская история будет иметь продолжение.
Belles broderies !!!
RépondreSupprimerAnna
Merci,Anna! Je suis sûr que l'histoire est préservée dans les œuvres brodées.
RépondreSupprimer