mardi 27 avril 2021

На шпацыр/Рour une promenade

Авечка збіраецца на шпацыр: кудзеркі, чырвоны бант, аброжак. Звыкла сабрала яе як пінкіп, звыкла давышывала тло,  бо інакш маленькая пысанька перакошвалася. У адзежнай шафе знайшлося колькі рэчаў, да якіх авечка ўпасавала ідэальна. 

Mon mouton se prépare pour une promenade. Boucles, noeud rouge, col rouge.  Je l'ai conçu en pinkyp et ajouté un arrière-plan.Sans fond entièrement cousu, le visage du mouton était tordu.Sans un arrière-plan entièrement fait, le visage du mouton était tordu.


Прапановы фірмы Panna  часцяком разлічаны на тое, каб навучыцца розным тэхнікам ды прыёмам, а потым, да ўсяго, здаволіцца вынікам. Я заўсёды нешта мяняю, дадаю адценняў, якіх-небудзь французскіх вузельчыкаў або шывочкаў: па колькасці і разнастайнасці  я стварыла ўжо столькі, што цудоўна зразумела, як гэта робіцца. І што далей?  Маю запыт на падарункі (і намер гэты запыт здзяйсняць). Просяць навучыць вышываць -- але ж я не майстар, не выкладчык, не валодаю методыкамі. Я не раблю рэчы на продаж, не вырабляю схемы для крыжыка альбо эскізы для гладзі. Мяне цалкам задавальняе статус вышывальніцы-аматаркі, якая ўпрыгожвае сабе жыццё. 

Et après?  Ils me demandent des cadeaux, demandent d'apprendre à broder. Je souhaite modifier les thèmes de broderie. À l'avenir, mes images préférées de livres et de manuscrits médiévaux.


Тым часам тэатр, дзе я служу, святкуе сваё 65-годдзе. На фотаздымках сцэнічныя строі, маскі, афішы, праграмкі, бутафорыя.



Pendant ce temps, le théâtre où je sers célèbre son 65-e anniversaire. Les photographies montrent des costumes, des masques, des programmes, des affiches et des accessoires.




L'exposition est hébergée au Musée d'histoire du théâtre et de l'art musical (Minsk).



#vezhagaftstitcing

#vezhagaft

#broderie_vezhagaft

 #faitmain

2 commentaires:

  1. Adorable petit mouton !
    Et jolie exposition !
    Bonne journée !
    Anna

    RépondreSupprimer
  2. Anna, merci! Nous avons un printemps très froid. Nous nous réchauffons avec l'aide de l'art.

    RépondreSupprimer