mardi 7 février 2012

Пры канцы зімы \ A la fin de l'hiver

Насмрэч гэты "Лядовы баль" у часопісе "Вышиваю крестиком" з'явіўся на пачатку вясны, але вясны 2007 года. І быў распачаты, пакуль вясна дамагалася свайго справядлівага панавання. І быў адкладзены да наступна зімы і наступнай вясны...





Самае крыўднае было ў тым, што скончыць працу замінала нейкая сотня шэрых крыжыкаў. Ну, дзве сотні. Ніткі Gamma набываліся ў абсалютнай згодзе з рэкамендацыямі часопіса (паводле так званага ключа), але катэгарычна не адпавядалі ні часопіснай выяве, ні бальнай атмасферы. Здавалася, што лёд пад рэтра-публікай макрэў і рыхтаваўся ўтварыць сама менш палонку...


Довялося пароць, шукаць слушныя адценні і знайсці  -  сярод піцерскіх муліне! І хоць часопіс не раіць ужываць ніткі ад розных вытворцаў, я зрабіла якраз наадварот. А праз колькі часу каляжанкі па захапленні пацвердзілі: нумараваныя адценні нітак Gamma часцяком не адпавядаюць свайму ж стандартнаму колеру - то цямнейшыя, то святлейшыя...


А ў мяне аднойчы яшчэ і пацяклі, зафарбавалі беражкі канвы і канву паміж сюжэтамі, якіх на выяве было чатыры! Праўда, гэта іншая гісторыя. І каб яе распавесці, яшчэ трэба сёе-то перажыць (у сэнсе - уратаваць...).

2 commentaires:

  1. Вот это да! Какая грандиозная работа! Мне так нравится эта картина! Даже не знаю как слова подобрать. Так свежо и радостно. Яркий морозный день. Ну прям ОЧЕНЬ во всех отношениях!
    У меня пока никаких неприятностей с Гаммой не случалось. Правда шерстяными нитками мулине этой фирмы мне больше нравится вышивать. Хлопчатобумажные часто перекручиваются. А другие я пока не пробовала.Что есть в магазине - то и берём )))

    RépondreSupprimer
  2. Ксеня, я читала, как ты вышивала бегемота.Так вот, любая большая работа - это твой бегемот, умноженный на количество цветов и крестиков. А исполнение - точно такое же. Увлекаешься настолько, что за уши не одтянешь.Кстати, сегодняшний опрокинутый кофе пришёлся как раз на мартовский номер "Вышиваю крестиком" 2007 года, на эту самую схему (только ж закончила). Дзякаваць Богу, вышивки я всегда убираю подальше, у меня для них мешок есть специальный, мама ещё сшила.А то была бы мне и Gamma, и стирка.

    RépondreSupprimer