mercredi 22 juillet 2020

Развітанне з цацкамі/Adieu les jouets

Калі я паспрабавала паўтарыць  вышываны сюжэт на тэму развітання (з ацалелымі цацкамі сына і пляменніцы), выявілася, што мядзьведзі і заяц вельмі сур'ёзныя, у нейкім развітальным настроі. Пры гэтым развітвацца з імі ніхто не спяшаецца -- жывуць сабе па шафах, дыхаюць лавандай...

Quand j'ai essayé de répéter l'intrigue brodée d'adieu aux jouets, il s'est avéré que les ours et le lièvre étaient très sérieux, d'humeur triste. Bien que personne ne soit pressé de leur dire au revoir - ils vivent dans un placard, respirent la lavande ...

"Развітанне з цацкамі" -- набор расійскай фірмы RТО.  "Adieu les jouets" est le kit de Russie.





Мастачка Maria Van Bruggen (дарэчы, аўтарка знакамітых рудых катоў -- лянотных, тоўстых, таксама ўвасобленых у схемы для вышывання), дызайнерка -- Вольга Сотнікава (цяпер -- сузаснавальніца фірмы "Бася-Арт").

"Развітанне з цацкамі" -- так выглядала рабта без чорнай аблямоўкі бэкам.



Усё дзеецца вельмі хутка. Я сама яшчэ не забылася на  ўлюбёнага паралонавага зайца ўзору 1960-х -- з неадрыўнай моркваю ў лапах, а ўжо вышываю метрыкі для малых. І мяркую, што з цацкамі так і не развіталася.



Тк гэтыя цацкі выглядаюць зблізу. Спадзяюся, бэксціч не шакуе.


Каб наблізіцца да вышыванага сюжэту, спатрэбілася зрабіць сашэтку з выяваю фантазійнай крыдлатай мышкі (яна пахне фіялкавай эсенцыяй).


"...Умею ўжо лётаць у сне..." -- вышывана над мышкаю-палятушкаю. Радок з Купалы, знаёмы з маленства. Я паспрабавала яго перасэнсаваць у межах сучаснай пабытовай культуры, бо ён мае падставу з'явіцца хоць на падкоўдраніку, хоць на вентылятары.




#vezhagaftstitcing

#vezhagaft

#broderie_vezhagaft

Aucun commentaire:

Enregistrer un commentaire