jeudi 25 février 2021

Толькі б іголка не падала/Si seulement l'aiguille ne tombait pas

Я люблю вышываць. Леташняй восенню мне зраўнялася 60. На юбілей (цягам трох месяцаў) я атрымала 60 набораў для вышывання  і столькі ж схем незалежных дызайнераў. 60+60 = 120! Розныя вытворцы. Розныя тэхнікі. На гару падарункаў страшна  зірнуць! А я не баюся. Усё настолькі гожае, жаданае, любае -- толькі б іголка не падала з рук.

 


J'aime la broderie. L'automne dernier, j'ai eu 60 ans. J'ai reçu 60 kits de broderie et 60 grilles d'auteur (pendant trois mois). 60+60 = 120! C'est effrayant de regarder une montagne de cadeaux! Mais je n'ai pas peur! Tout est si beau, désirable, digne - si seulement l'aiguille ne tombait pas de mes mains!

mardi 9 février 2021

Піраты супраць кавіду/ Pirates contre Covid

Роберт - мой пляменнік. На дзень народзінаў Роберта ўсе пахварэлі, таму падарунак перадала праз сваго брата, Робертавага бацьку.  А Роберт марыць пра піратаў! Роберт мае пірацкія кніжкі ды фільмы, а цяпер яшчэ і пірацкую вышыўку ўласнае цёткі. Гэта значыць - маю вышыўку.


Robert est mon neveu. Le jour de l'anniversaire de Robert, tout le monde était malade, alors j'ai donnéе le cadeau par mon frère (mon frère est le père de Robert). Et Robert rêve de pirates! Il a des films et des livres piratés et maintenant la broderie pirate de sa tante.  Autrement dit, fait par moi.

lundi 18 janvier 2021

Пакуль кот спіць /Pendant que le chat dort

"Пакуль ніхто не бачыць" (работа дызайнеркі Любовь Воденикова для Panna), самае забіяцкае і адбываецца. У вочы б не бачыць сюрпрызы 2020-га, але  згрызотны год мышы-пацука, калі меркаваць паводле ўсходняга календара, вось-вось скончыцца. У гонар ягонага сканчэння (сканання) на лясных елках з'яўляюца сцягі,  на гарадскіх -- сцяжкі, у палёх -- надпісы-матыватары, а на стале мышаняты ладзяць марш. 

"Alors que personne ne voit". Ces souris marchent sur la table et emportent les bonbons. Pendant que le chat dort, les souris dansent, dit un proverbe français.

mercredi 6 janvier 2021

Зімовы кот і дарога ў тэатр/Chat d'hiver et la route du théâtre

Гэтае рудое шчасце стварыла.мастачка і дызайнерка Анна Петунова .


Ce bonheur rouge a été créé par unе artiste et unе designer Анна Петунова .  
 
Стварыла для фірмы "Овен" гадоў дзесяць таму. Прыкладна столькі яму давялося вылежацца ў маіх запасах, бо канва і ніткі  не падабаліся, Але аднойчы  муркоціка запатрабавалі да ўвасаблення і пажадалі, каб на выяве быў зімовы дзень, таму снег таксама меўся быць сонечным (залатым), але сумёты, якія вышываюцца то ў адну, то ў две ніткі, але цёмныя абрысы елак выдавалі вечар... Мы ўявілі, што дзесьці свеціць ліхтар (ну быў жа ў Нарніі Клайва Льюіса ліхтар пасярод лесу!).

jeudi 24 décembre 2020

Трэба часцей вышываць / Il faut broder plus souvent

Стары добры калядны каляндар нагадвае пра Свята кожным шывочкам. Ён з'явіўся з італьянскага часопіса "Susanna" у 1996 годзе, увасобіў чаканні дзяцінства і ператварыўся ў  каштоўнасць для майго сына. Рамка пазбылася шкла і толькі што не спарахнела -- столькі давялося вытрымаць.

Le bon vieux calendrier de Noël rappelle lа fête à chaque point. Le calendrier est apparu en 1996 pour devenir précieux pour mon fils. Le calendrier tombait, le verre était cassé, le cadre était endommagé.

lundi 7 décembre 2020

Заваконная зіма/Fenêtre d'hiver

Вакенца зімовае, настраёвае. Настальгічнае. Для мяне трывала звязана з успамінамі дзяцінства: часам бабуля брала з сабой на працу і мы пілі гарбату ў пакоі з такім вялікім чароўным акном. А такія яркія старамодныя ліхтарыкі ўпрыгожвалі мае першыя калядныя яліны ў 1960-я гады. 

La fenêtre est l'hiver. Nostalgique. Pour moi, c'est fortement lié aux souvenirs d'enfance: parfois ma grand-mère m'emmenait au travail et nous buvions du thé dans une pièce avec une si grande fenêtre magique. Et ces lanternes à l'ancienne brillantes ont décoré mes premiers arbres de Noël dans les années 1960.

mardi 24 novembre 2020

Файны ліс/Renard cool

 "Файны ліс" -- кавярня на мінскай Камароўцы. Нічога асаблівага -- акрамя назвы. А назва мне дужа падабаецца. Як быццам у гонар майго ліса. Здаецца, ён займаецца фігурным катаннем.

"Fine Fox" - un café à Minsk Komarovka. Rien de spécial - sauf le nom. Et j'aime vraiment le nom. Comme si en l'honneur de mon renard. Il semble être impliqué dans le patinage artistique.

 

lundi 16 novembre 2020

Чырвоныя плямкі/Points rouges

Дробныя чырвоныя кропкі (плямкі) вышыўкі робяць брошку ідэальным дадаткам да чырвонага адзення. /Les petits points rouges font de cette broche le complément parfait aux vêtements rouges.

 

Асляня пад зменлівым небам. Горна-стэпавы краявід. Ці ўсё слушна з гледзішча навукі геаграфіі, не правярала. Затое аблокі змастачаны французскімі вузельчыкамі, а на траве адлюстраваны цень. /Un âne sous un ciel changeant. Vues sur la montagne et la steppe.Les nuages ​​sont faits de nœuds français. Il y a une ombre sur l'herbe.

lundi 26 octobre 2020

Пакуль няма дажджу / Jusqu'à ce qu'il pleuve

Колькі дзён не было дажджу. Але мяркую, што хутка гэтыя брошкі схаваюцца пад паліто.

l n'a pas plu depuis des jours. Mais je pense que ces broches vont bientôt se cacher sous le manteau. 

 

vendredi 2 octobre 2020

Прыклад дае вавёрка/Écureuil montre un exemple

Вавёрка з арэхам (мі). Яна памятае, што набліжаецца зіма. Я бяру прыклад з вавёркі. Таксама запасаюся, асабліва цярпеннем. /Écureuil aux noix. Elle se souvient que l'hiver arrive. Je prends un exemple de cet écureuil. Je me réserve également, surtout de la patience. 

jeudi 17 septembre 2020

Што для вас лета?/ C'est quoi l'été pour vous?

Лета дае магчымасць вышываць шмат. І вышываць вельмі якасна, бо дзень светлы і доўгі. Самы час на гладзь. І пакуль яшчэ шмат святла, я спяшаюся з вышываннем. Працягваю вышываць калекцыю фірмы Panna  і рабіць фота з улюбёнай мадэллю, малодшай сястрой.

L'été offre beaucoup de broderies. L'été permet de beaucoup broder. La broderie est de très haute qualité, car la journée est lumineuse et longue. Il est temps de peindre avec une aiguille. Et tant qu'il y a encore beaucoup de lumière, je suis pressé de broder. Je continue à broder ma collection préférée et à prendre des photos de mon modèle préféré - ma petite sœur.

Скандынаўская тэма

jeudi 3 septembre 2020

Брошы для аматараў-2/Broches pour les fans-2

Cet oiseau est appelé "cardinal". Son rouge est superbe sur un fond gris. J'ai ajouté du contraste (noir et rouge foncé). 

Le diamètre de la broche est de 6,5 cm, elle est brodée d'après le dessin de la créatrice Vera Burova.

Серыя  з птушкамі для брошак з'явілася дзякуючы дазыйнерцы Веры Буравай (я ведаю яе як аўтарку рукадзельнага  часопіса "Лена", адзінага з вельмі й вельмі нешматлікіх -- папяровых, але на сённяшні дзень не ацалелых, спыненых выдавацца). Неяк прачытала, што паводле прафесіі Вера Бурава -- перакладчык (здаецца, з вянгерскай мовы), але адданасць рукатворчасці перамагае. Цяпер Вера Бурава ладзіць навучанне на Інстаграме.


mercredi 5 août 2020

Брошы для асаблівых аматараў/Broches pour les fans spéciaux

Брошкавая серыя расійскай кампаніі "Pаnna"  зрабілася маёй улюбёнкай адразу па з'яўленні. Што птушкі, што краявіды. Усе яны баяцца вільгаці (бо кардон усярэдзіне і мулінэ звонку, а ніткі далікатныя),  на паліто-капялюш не варта разлічваць а вось джынсавыя куртачы, швэдры, камізэлькі, кашулі -- тое, што для гэтых брошак і трэба.

J'ai acheté des flans et brodé deux broches avec des oiseaux. Le carton est inséré à l'intérieur. Les broches ont peur de la pluie et de la neige, elles ne peuvent donc pas être portées sur des chapeaux et des manteaux. Mais il y a encore des pulls, des vestes, des robes...