dimanche 5 février 2012

Каляндарны студзень / Janvier calendrier

Рабіць разам  каляндар ад Lizzie Kate прыдумала Алена (пра ўмовы ўдзелу ў супольным праекце можна пачытаць тут). Яе прапанову я ўбачыла пры канцы студзеня і вельмі хацела паспець у тэрмін. Але ж і рабіць нешта бязмэтна, проста каб зрабілася (а потым качалася ў шафе да лепшых часоў), зусім не па мне...




Усё вырашыў колер канвы. Какава-парашок! Люблю гэты дзіўны колер, які цудоўна стасуецца і  з падушкамі, і з пакаванкай, і з абажурам...  І, натуральна, з варэннай (кухняю), дзе мінае важная частка жыцця. А ў студзені самы час сядзець на варэннай з кубкам гарачага напою...  (Толькі не какавы! Колер - люблю, а напой няхай хто хоча, той і п'е.)


Карацей, давялося трошкі спрасціць прапанову дызайнера (і так вельмі простую), беручы пад увагу  ідэю каляндарнага арганайзера. І хоць з усіх вышываных календароў я люблю толькі адвенты, прасцей ўвасобіць дванаццаць кішэнек па месяцах замест дваццаці чатырох па днях!

2 commentaires:

  1. яка краса!!!
    скільки терпіння та зусиль потрібно, щоб вишити цілий календар!!! творчих вам успіхів у такій творчій роботі!

    RépondreSupprimer
  2. Світлана, дзякую, але вышываць куды больш прыемна, як потым думаць: і кды гэтую вышыванку перапрашаю, прыткнуць. А тут ўсё адразу зразумела.

    RépondreSupprimer

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі