mardi 24 novembre 2020

Файны ліс/Renard cool

 "Файны ліс" -- кавярня на мінскай Камароўцы. Нічога асаблівага -- акрамя назвы. А назва мне дужа падабаецца. Як быццам у гонар майго ліса. Здаецца, ён займаецца фігурным катаннем.

"Fine Fox" - un café à Minsk Komarovka. Rien de spécial - sauf le nom. Et j'aime vraiment le nom. Comme si en l'honneur de mon renard. Il semble être impliqué dans le patinage artistique.

 

lundi 16 novembre 2020

Чырвоныя плямкі/Points rouges

Дробныя чырвоныя кропкі (плямкі) вышыўкі робяць брошку ідэальным дадаткам да чырвонага адзення. /Les petits points rouges font de cette broche le complément parfait aux vêtements rouges.

 

Асляня пад зменлівым небам. Горна-стэпавы краявід. Ці ўсё слушна з гледзішча навукі геаграфіі, не правярала. Затое аблокі змастачаны французскімі вузельчыкамі, а на траве адлюстраваны цень. /Un âne sous un ciel changeant. Vues sur la montagne et la steppe.Les nuages ​​sont faits de nœuds français. Il y a une ombre sur l'herbe.

lundi 26 octobre 2020

Пакуль няма дажджу / Jusqu'à ce qu'il pleuve

Колькі дзён не было дажджу. Але мяркую, што хутка гэтыя брошкі схаваюцца пад паліто.

l n'a pas plu depuis des jours. Mais je pense que ces broches vont bientôt se cacher sous le manteau. 

 

vendredi 2 octobre 2020

Прыклад дае вавёрка/Écureuil montre un exemple

Вавёрка з арэхам (мі). Яна памятае, што набліжаецца зіма. Я бяру прыклад з вавёркі. Таксама запасаюся, асабліва цярпеннем. /Écureuil aux noix. Elle se souvient que l'hiver arrive. Je prends un exemple de cet écureuil. Je me réserve également, surtout de la patience. 

jeudi 17 septembre 2020

Што для вас лета?/ C'est quoi l'été pour vous?

Лета дае магчымасць вышываць шмат. І вышываць вельмі якасна, бо дзень светлы і доўгі. Самы час на гладзь. І пакуль яшчэ шмат святла, я спяшаюся з вышываннем. Працягваю вышываць калекцыю фірмы Panna  і рабіць фота з улюбёнай мадэллю, малодшай сястрой.

L'été offre beaucoup de broderies. L'été permet de beaucoup broder. La broderie est de très haute qualité, car la journée est lumineuse et longue. Il est temps de peindre avec une aiguille. Et tant qu'il y a encore beaucoup de lumière, je suis pressé de broder. Je continue à broder ma collection préférée et à prendre des photos de mon modèle préféré - ma petite sœur.

Скандынаўская тэма

jeudi 3 septembre 2020

Брошы для аматараў-2/Broches pour les fans-2

Cet oiseau est appelé "cardinal". Son rouge est superbe sur un fond gris. J'ai ajouté du contraste (noir et rouge foncé). 

Le diamètre de la broche est de 6,5 cm, elle est brodée d'après le dessin de la créatrice Vera Burova.

Серыя  з птушкамі для брошак з'явілася дзякуючы дазыйнерцы Веры Буравай (я ведаю яе як аўтарку рукадзельнага  часопіса "Лена", адзінага з вельмі й вельмі нешматлікіх -- папяровых, але на сённяшні дзень не ацалелых, спыненых выдавацца). Неяк прачытала, што паводле прафесіі Вера Бурава -- перакладчык (здаецца, з вянгерскай мовы), але адданасць рукатворчасці перамагае. Цяпер Вера Бурава ладзіць навучанне на Інстаграме.


mercredi 5 août 2020

Брошы для асаблівых аматараў/Broches pour les fans spéciaux

Брошкавая серыя расійскай кампаніі "Pаnna"  зрабілася маёй улюбёнкай адразу па з'яўленні. Што птушкі, што краявіды. Усе яны баяцца вільгаці (бо кардон усярэдзіне і мулінэ звонку, а ніткі далікатныя),  на паліто-капялюш не варта разлічваць а вось джынсавыя куртачы, швэдры, камізэлькі, кашулі -- тое, што для гэтых брошак і трэба.

J'ai acheté des flans et brodé deux broches avec des oiseaux. Le carton est inséré à l'intérieur. Les broches ont peur de la pluie et de la neige, elles ne peuvent donc pas être portées sur des chapeaux et des manteaux. Mais il y a encore des pulls, des vestes, des robes...


mercredi 22 juillet 2020

Развітанне з цацкамі/Adieu les jouets

Калі я паспрабавала паўтарыць  вышываны сюжэт на тэму развітання (з ацалелымі цацкамі сына і пляменніцы), выявілася, што мядзьведзі і заяц вельмі сур'ёзныя, у нейкім развітальным настроі. Пры гэтым развітвацца з імі ніхто не спяшаецца -- жывуць сабе па шафах, дыхаюць лавандай...

Quand j'ai essayé de répéter l'intrigue brodée d'adieu aux jouets, il s'est avéré que les ours et le lièvre étaient très sérieux, d'humeur triste. Bien que personne ne soit pressé de leur dire au revoir - ils vivent dans un placard, respirent la lavande ...

"Развітанне з цацкамі" -- набор расійскай фірмы RТО.  "Adieu les jouets" est le kit de Russie.




lundi 13 juillet 2020

Вышываны сябра/Ami brodé

Да шэрага трусіка далучылася ліска: атрымаліся парныя аздобы. Быццам вышываны сябручок (сябрынька) для малечы. Адзін са срэбным, другі з залатым шнурком -- за банты можна зачапіць, ператварыць у падвеску, а можна пакінуць пад ялінкай. /Un renard rejoint le lapin gris.
Je veux croire qu'ils seront amis. L'un a un cordon en argent, le second en or.

 
аздобы ў наіўным стылі


mercredi 8 juillet 2020

Трусік калядны /Lapin de Noël

Гэты аповед пра тое, як трусік звычайны шэры ператварыўся ў трусіка каляднага, святочнага і ўпрыгожыў маё жыццё.
Cette histoire parle d'un lapin gris ordinaire, qui a transformé en lapin de Noël, festif et a décoré ma vie.


lundi 29 juin 2020

Трусікі ў кветках /Lapins en fleurs


Раскрываю тэму трусікаў. Гэтыя прыгажуны вышываліся крыжыкам (набор расійскай фірмы "Алиса") і, верагодна, у хуткім часе зробяцца падушкаю для сына: 15х15, амаль квадрат. Тканіна з багоўкамі  прыкладаецца (Peppy, калекцыя  Who comesto zinnia's garden 4339). 

Je continue le sujet des lapins. Ces beaux lapins sont brodés au point de croix. Cette broderie deviendra probablement un oreiller pour mon fils. 15x16, presque un carré.




lundi 15 juin 2020

Трусік на ручніку /Lapin sur une serviette

Гэтага трусіка намалявала на Вялікдзень дачка Анны, гаспадыні блога Annasimplecrochet .
Яна ж ласкава дазволіла мне яго вышыць.
На жаль, хутка падабраць матэрыялы не выпала, бо не працавалі патрэбныя спецыялізаваныя крамы. Аднак я патрапіла набыць ручнік з фактурнай тэкстурай -- якраз тое, што трэба.

Ce lapin a été peint par Pâques, fille d'Anna, l'hôtesse du blog Annasimplekrochet.
Elle m'a gentiment permis de le broder. 

Malheureusement, les magasins spécialisés ont été fermés, mais  enfin j'ai acheté une base pour la broderie.
Il s'agit d'une serviette en coton avec une base texturée.




Трусік цудоўны, графічны, але ў нітках крыху змяніўся.

графічны арыгінал
графічны арыгінал

dimanche 31 mai 2020

Сурвэткі на кухню/ Napperons de cuisine

Нарэшце старыя ніткі спатрэбіліся: дзве сурвэткі рыхтуюцца збіраць пыл на кухні! /
Enfin, les vieux fils à tricoter étaient pratiques: deux  napperons sont prêtes à collecter la poussière dans la cuisine!