![]() |
| Беласнежка |
lundi 24 septembre 2018
Беласнежка з поні /Blanche-Neige avec рoneys
mercredi 8 août 2018
Герой дня/Héros du jour
Каточкі-котачкі -- а сёння, як высвятляецца, кашэчы дзень! Я мела намер сфотаць трыпціх карабельчыкаў і што? Прыйшоў кот Алік і сапсасаваў здымку. Ён ведаў, што кот -- герой дня.
Аujourd'hui, comme il s'avère, une journée de chat! Je voulais photographier un triptyque de navires et quoi? Моn chat Alik est venu. Tout était gâté. Il savait, que le chat est le héros du jour.
Аujourd'hui, comme il s'avère, une journée de chat! Je voulais photographier un triptyque de navires et quoi? Моn chat Alik est venu. Tout était gâté. Il savait, que le chat est le héros du jour.
jeudi 2 août 2018
Жнівень/Août
Мой самы любімы месяц, нягледзячы на тое, што вакацыі канчаюцца. Заўтра трэба сустракацца з калегамі. Але "Жнівень" ужо гатовы: памер 30 х 35, антыблікавае шкло і афармленне ў мінскай майстэрні "Планета рамак".
Mon mois préféré, bien que les vacances se termine. Demain je devrais rencontrer les collègues.Mais "Août" est deja prêt: la taille de 30 x 35, verre anti-reflets.
Mon mois préféré, bien que les vacances se termine. Demain je devrais rencontrer les collègues.Mais "Août" est deja prêt: la taille de 30 x 35, verre anti-reflets.
dimanche 13 mai 2018
Ветразнік і песенька / Voilier et chanson
Я служу ў дзіцячым тэатры, дзе, натуральна, атабарыліся казкі і чароўныя гісторыі. У 2012 годзе да чароўных далучылася пірацкая -- "Вясёлы Роджар" паводле п'есы Даміра Салімзянава, маскоўскага рэжысёра і драматурга. А дзе піраты, там і пірацкія песні. Аднак пад фінал нашы піраты дружна перавыхоўваліся ва ўзорных матросаў і рэжысёр папрасіў для іх матроскую песню.
Je sers dans un théâtre pour enfants, où, bien sûr, des contes de fées et des histoires magiques se sont installés. En 2012, ils ont rejoint le pirate - "Jolly Roger". Et où les pirates, il y a des chansons piratées. Cependant, sous les finales nos pirates sont devenus de bons marins et le directeur leur a demandé la chanson du marin. J'ai écrit les paroles de cette chanson et la chante encore.
Et puis j'ai trouvé un voilier. Comme si de ma chanson.
![]() |
| Нешта падобнае ўяўлялася пад час працы |
jeudi 19 avril 2018
Чалавек нарадзіўся/L'homme est né
| Схема і вышываны вынік |
Але хто я для дзяўчынкі? Стрыечная цётка?
Et qui suis-je maintenant? Grand-tante?
А дзяўчынка -- мне? Стрыечная ўнучка? Заблытаешся са сваяцтвам. Je suis confus dans les relations.
dimanche 25 février 2018
samedi 24 février 2018
mardi 5 décembre 2017
Дні Адвэнту/Jours d'Avent
Рыхтуецца свята святаў -- Каляды. Парадкуецца ўсё і паўсюль, бо -- Адвэнт.
Маленькія вышываныя цацкі на яліну ў формах зорак, птушак, сэрцаў я
ўбачыла гадоў дваццаць таму ў часопісе Аnnа -- лепшым падарункам з
Варшавы быў знакаміты нямецкі часопіс, у якім польскія выдаўцы нічога не
скарачалі і не выкідалі дзеля рэкламных апавестак.
![]() |
| Доўгачаканыя цацкі |
mercredi 30 août 2017
vendredi 25 août 2017
Лета, Восень, Каляды/ Été, Automne, Noël
Вяночкі -- летні, восеньскі, калядны -- вышываныя для сашэ. Для ружавых пялёсткаў, лаванды, гваздзікоў -- чым там яшчэ ладуюць-набіваюць цацачныя падушачкі для шафы? Сашэ мусілі шыцца пад час адпачынку, але... Два гады стаіць нераспакаванаю новая машынка (хутка і гарантыя
скончыцца!), запасяцца вышываныя вяночкі, сабачкі, паненкі; купляецца
канва ў кропкі і плямкі, а то й фарбуецца самастойна -- кавай, гарбатай... І не шыецца нічога.
![]() |
| Лета -- Восень-- Каляды |
mercredi 16 août 2017
Ранішняя гарбата / Тhé du matin
Паненку з імбрыкам пад назвай "Ранішняя гарбата" кампанія "Золотое руно" пусціла ў свет гадоў дзесяць таму, але сёння набор ужо зняты з вытворчасці. Дызайн Канстанціна Харытонава я ўпадабала хіба таму, што дзяўчына з выявы і постаццю, і выразам твару аддалена нагадала гераіню "Бара ў Фалі-Бержэр" Эдуарда Манэ (улюбёныя творы мае кожны), а таксама (адначасова) распрацоўкі сярэдзіны мінулага стагоддзя, як у бабулі -- без бэка, без крыжыкавых чвэртак і паловак. Нават светлавы адбітак у воку -- поўны крыжык.
Вынік: вышываць узялася толькі сёлета, на руках і твары мяняла "парсючковы" ружовы колер (рабіла бленд, падбіраючы паводле палітры ДМС, але больш за астатнія ўпасавалі ніткі ПНК -- піцерскія!). Усё - у дзве ніткі.
Пластыкавая рамка, антыблікавае шкло, памер 22, 5 х 37.
Вынік: вышываць узялася толькі сёлета, на руках і твары мяняла "парсючковы" ружовы колер (рабіла бленд, падбіраючы паводле палітры ДМС, але больш за астатнія ўпасавалі ніткі ПНК -- піцерскія!). Усё - у дзве ніткі.
Пластыкавая рамка, антыблікавае шкло, памер 22, 5 х 37.
jeudi 20 juillet 2017
vendredi 17 mars 2017
Inscription à :
Articles (Atom)












