Я служу ў дзіцячым тэатры, дзе, натуральна, атабарыліся казкі і чароўныя гісторыі. У 2012 годзе да чароўных далучылася пірацкая -- "Вясёлы Роджар" паводле п'есы Даміра Салімзянава, маскоўскага рэжысёра і драматурга. А дзе піраты, там і пірацкія песні. Аднак пад фінал нашы піраты дружна перавыхоўваліся ва ўзорных матросаў і рэжысёр папрасіў для іх матроскую песню.
Je sers dans un théâtre pour enfants, où, bien sûr, des contes de fées et des histoires magiques se sont installés. En 2012, ils ont rejoint le pirate - "Jolly Roger". Et où les pirates, il y a des chansons piratées. Cependant, sous les finales nos pirates sont devenus de bons marins et le directeur leur a demandé la chanson du marin. J'ai écrit les paroles de cette chanson et la chante encore.
Et puis j'ai trouvé un voilier. Comme si de ma chanson.
Нешта падобнае ўяўлялася пад час працы |
Яе мусілі спяваць, пад яе святкавалі, скакалі і рыхтаваліся прызнацца ў каханні! Кампазітар Лёня Паўлёнак намармытаў мне на вуха мелодыю, якая, не назаляючы, надзіва запаміналася...
У выніку з'явіўся наступны тэкст:
Якія прыгоды,
якія дзівосы
Шукаюць па свеце
ўдалых матросаў?
Матросаў, якім
аніяк не заганна
Займець на чале
карабля капітана!
А вось для ўдалай
і добрай дарогі,
Матросам спатрэбяцца
ходкія ногі.
Умелыя рукі
таксама дарэчы,
Каб іх не цураліся
добрыя рэчы.
А каб жа на рыфы
нідзе не наскочыць,
Удалым матросам
патрэбныя вочы!
дабірацца ўпарта
Да ўсіх астравоў,
дзе хаваюцца скарбы.
А каб зразумець,
што жыццё ўдаецца,
Удалым матросам
спатрэбіцца сэрца.
Бо сэрца адчуе
любую пагрозу
Сапраўднаму шчасцю
ўдалых матросаў!
...Спектакль усё яшчэ ў нашым рэпертуары, песеньку, вядома, скарацілі (сцэнічны час, яго заўсёды бракуе), а карабельчык мары я праз колькі часу набыла ў выглядзе набора РИОЛИС, дызайнерка - Анастасия Яновская.
Складнікі ягоныя -- выдатныя, схема - чытэльная (нават з бэкам справіцца можна), усяго хапіла, усім задаволеная. Аблямоўку падбіралі ў мінскім салоне "Планета рамак".
Да астравоў, дзе хаваюцца скарбы
|
Канчатковы выгляд |
... Спектакль всё ещё в нашем репертуаре, песенку, конечно, сократили (сценическое время, его всегда не хватает), а кораблик мечты я через некоторое время приобрела в виде набора РИОЛИС, дизайнер -- Анастасия Яновская. Составляющие его - отличные, схема - читаемая (даже с беком справиться можно), всего хватило, всем довольна. Раму подбирали в минском салоне "Планета рамок".
La broderie est absolument superbe !!!
RépondreSupprimerTon voilier est magnifique !!!
Deux chansons : https://www.youtube.com/watch?v=IxkDTzSRCvc
https://www.youtube.com/watch?v=SZiLKwTuvks
Bonne semaine !
Anna
Anna, les chansons sont super. Merci!
RépondreSupprimer