jeudi 10 octobre 2019

Замак для сябе/Château pour moi-même

Ніводная гісторыя пра рыцараў не абыходзіцца без замка. Такім чынам допіс пра замак трэба лічыць працягам рыцарскай тэмы.

Aucune histoire de chevaliers n'est complète sans un château.Ainsi, cette publication sur le château devrait être considérée comme une continuation du sujet des chevaliers.

Менавіта гэткі прыгажун трапіўся ў кнізе з ілюстрацыямі знанай ангельскай мастачкі Anne Yvonne Gilbert (Івон Гілбер). / C'est un si beau château qui s'est fait prendre dans un livre avec des illustrations de la célèbre artiste anglaise Anne Yvonne Gilbert.

Вядома, замахнуцца на вышыванне гэтага маляванага шэдэўра з майго боку было неабачліва. Нават нахабна. Але... ніткі Гамма, іголкі Mikron (Злучанае каралеўства), цудоўная шчыльная бавоўна -- як тут не паспрабаваць?


Вядома, адрозненняў шмат!


Мінуў час і заганы гэтай работы зрабіліся відавочнымі. Але я вельмі люблю яе за тое, што яна надала рашучасці для барукання з асаблівасцямі эскіза, змусіла шукаць спосабы ўвасаблення вельмі далікатных і амаль незаўважных дэталяў, якія надаюць непаўторнасці ілюстрацыі, але на тканіне і ў нітках вымагаюць пераасэнсавання.

Першым адкрыццём зрабіўся цень ад дрэваў на сценах замка: цень не чорны. А белы камень вымагае чытырох адценняў.

La première découverte a été l'ombre des arbres sur les murs du château: ce n'est pas noir. Et la pierre blanche des murs nécessite quatre teintes.

Не чорны цень  ад дрэваў на сценах
Дрэвы - спрэс з французскіх вузельчыкаў. Ужывала меланжавыя ніткі Гамма, на кожнае дрэва -- свае адценні, вельмі хацелася паспытаць усе. Паміж дрэваў -- драбнюткія шывочкі-зярняткі розных адценняў (дбала пра асвятленне).

Дрэвы з французскіх вузельчыкаў
Самым цяжкім было вышыць аблокі -  пухнатыя, бязважкія ў кнізе і пляскатыя,  цяжкія на тканіне./ Le plus difficile était de broder les nuages.

Вынік з аблокамі, якімі я не задаволеная

1 commentaire: