vendredi 17 mars 2017
jeudi 16 février 2017
lundi 16 janvier 2017
lundi 16 décembre 2013
Спадзяюся... / J'espère que ...
Хварэць - цяжка. Ачуньваць - балюча. Трэба цярпець - цярплю. Хадзіць? Хаджу! Не вельмі хутка, але самастойна. Укленчыць магу! Сесці на кукішкі яшчэ не магу... Ну і рукі пацягнуліся ўслед за нагамі. Правая заўжды паводзіла сябе прыстойна, а левая мусіла - і здужала! Магу ўтрымаць шадэлак!
Шасцёра катоў звязаныя для латарэі, якую ладзіў кашэчы прытулак. Кветачкі-брошкі здымныя, іх можна адшпіліць і прыладзіць быля-куды. Вязала... доўга. Дзякую ўсім, хто падтрымліваў мяне жартамі і станоўчымі прыкладамі з жыцця. Спадзяюся на лепшае.

lundi 31 décembre 2012
vendredi 2 novembre 2012
mercredi 17 octobre 2012
Для сястры / Pour ma soeur
Рабіць сабачыя аброжкі мяне натхніла сястра. Рабіць брошкі мяне таксама спакусіла сястра. Вязаныя, шытыя, вышываныя, з пацеркамі і шклянымі перламі. Застаецца прыдумаць нешта цікавоцкае для сястры. На сёння самая адметная - кветачка з паабшыванымі пялёсткамі. А заўтра буду думаць...
P.S. Пад скаротам (plus d'info)- больш сціплыя аздобы для яе. А сястра - малодшая!

dimanche 14 octobre 2012
Трэці шлях / La troisième voie
Спадарыня Ірына Варабей - празаік, журналістка, перакладчыца, майстрыха-дызайнер, фатограф, аўтарка адметных мадэляў на падставе беларускіх традыцыйных матываў ды вобразаў, а таксама і перадусім наша шчырая сяброўка па захапленні. Праз яго Ірына распачала сваю дызайнерскую дзейнасць у Таронта, а таксама вытворчасць паводле ўласных распрацовак пад брэндам Spirit of Belarus.
З дазволу Ірыны пад скаротам (plus d'info) падаю яе адметны матэрыял пра наша нацыянальнае гафцярства (вышыванне).

samedi 13 octobre 2012
З сабакам / Avec un chien
Адклад ня йдзе ў лад. Але... адкладаем. У выніку праз славутае "потым-потым" добрыя рэчы гадамі вандруюць па паліцах. А патрэбны найсціплы штуршок - часу, моды ці чаго-небудзь, каб скончыць, надзець (апрануць) і мець!
Мадэль швэдра ўзятая з часопіса "Verena" дзевяностых (!) гадоў. Вязана пруткамі з бавоўны так званай інтарсійнай тэхнікай. Сабака цалкам вышываны па вочках. У дызайнера над вязанай паненкай парасон, але тады мой швэдар атрымліваўся задужа доўгі. Парасон прынцыпова пакінуты - на спіне.

lundi 24 septembre 2012
Абпаленыя пялёсткі / Pétales brûlés
Толькі што было цёпла, а робіцца халодна. Толькі што было вольна (ну, амаль што), а сёння трэба... заўтра трэба... дужа трэба! Чым парадаваць паненку па вакацыях?
Брошка з абпаленымі пялёсткамі - літаральна, свечкаю, - даўнавата ўжо вабіла нас з пляменніцай. Дануся запасіла шкляныя перлы, я шукала прыдатную тканіну. Ва ўласнай адзежнай шафе (!) трапіліся яркія і дужа каляныя хусцінкі. З першай знойдзенай зрабіла акрасы абедзьвюм.
Такім чынам, задзейнічаныя поліэстэр, шкляныя перлы і металічная шпілька.

lundi 17 septembre 2012
Суперкоткі / Superchattes
22-23 верасня прытулак "Суперкот" ладзіць сустрэчу з прыхільнікамі і зацікаўленымі асобамі на выставе "Фелінолаг" у Палацы мастацтва (вул.Казлова, 3). Месца дзеяння - горад Мінск.
22-23 верасня "Суперпёс" чакае сваіх упадабанцаў на НВЦ БЕЛЭКСПО (вул. Янкі Купалы 27) на штогадовым "Догшоу -Осень с Pets.by".
Перш як надзець аброжак на ката альбо на сабаку, трэба яго выпрабаваць... на сабе. Выпрабаванні ладзіліся на адной з вераснёўскіх кашэчых выстаў і, як бачыце, суперкоткі засталіся задаволеныя.
Прынамсі сваю задачу на выставах аброжкі выконваюць: выдатна глядзяцца на паненках валанцёрках і заўважныя здаля, выгляд маюць ахайны ды свойскі. А пра чарговыя асобнікі аброжкаў я пачула паважлівае - "аўтарскія"!
Для выставы 22-23 верасня стварылася невялікая клумба - на шыі і на грудзі, бо вялікія квяты на здымках - гэта брошкі да пАры аброжкам. Ужываная бавоўна (нямецкая ды турэцкая ), пластмасавыя пацеркі, блочкі дыяметру 4 мм, спражкі.
Калі камусьці таксама захочацца зрабіць рукадзельны падарунак суперкоткам ды іхнім гадаванцам, - прашу перайсці на форум "Суперката" і напісаць пра гэта проста!

jeudi 13 septembre 2012
Каляндар: працяг / Calendrier: а suivre
Мая летняя справаздача спазнілася, затое травень-чэрвень-ліпень-жнівень можна агледзець за адным разам.
Вядомыя выявы ад Lizzie Kate: сям-там зменены колеры - цямнейшыя на святлейшыя, асабліва ў ліпені. У мяне ліпень мусіць атрымацца дужа гарачым, вельмі празрыстым і ў адценнях мяты. Літаральную ліпеньскую волю ад дызайнера (надпіс "воля") памяняла на волю метафарычную, якую ўвасобіў дзьмухавец ад Галіны-Yoho.

dimanche 9 septembre 2012
Пялёсткі шадэлкам / Pétales au crochet
Што можна зрабіць за адзін вольны дзень - хітра, мудра, невялікім коштам?
Звязаць брошку, якую даўно нагледзела: дзевяць вялікіх пялёсткаў, дзевяць меньшых пялёсткаў, сяродавік, тыл (адваротны бок) - ён мусібыць падвоены, бо ўсярэдзіне хаваюцца хвасты нітак і вузельчыкі...
У выніку пялёсткі і сярэдзінка з пацеркай паўсталі вокамгненна, а каб давесці працу да ладу (перапрашаю, сабраць да кучы), давялося чакаць наступнага вольнага дня!
Дыяметр кветкі - крыху больш за 8 см. Ужываныя рэшткі віскозы з бавоўнаю (стракатая фасонная нітка) і шадэлак нумар 2, 5.

Inscription à :
Articles (Atom)