dimanche 13 mai 2012
lundi 23 avril 2012
Паводле Lizzie Kate / D'après Lizzie Kate
Вялікая праца вясновага абнаўлення вымагае перапынкаў. Пад час перапынкаў з'яўляюцца працы маленькія. А пад час маленькіх веснавых прац нават зімовыя матывы набываюць вясновае гучанне. Ці пазнае Лінда, дызайнер Lizzie Kate, сваю каляндарную студзеньскую авечку ўзору 2003 года?
Брошка на падставе значкі, крыжыкі , шкляныя перлы (Чэхія) і стужачка ў бубкі цёмна-карычневага колеру. Дыяметр брошкі са стужачкай - 5 см, без - 4 см.
Брошка на падставе значкі, крыжыкі , шкляныя перлы (Чэхія) і стужачка ў бубкі цёмна-карычневага колеру. Дыяметр брошкі са стужачкай - 5 см, без - 4 см.
vendredi 13 avril 2012
Радасны Вялікдзень-2 / Joyeuses Pâques-2
Вялікая сурвэтка (альбо напэрон, сурвэт і нават настольнік, як яго толькі не называлі!) - гэтаксама рэч сямейная, паходжаннем з 1990-х. У часопісе "Sandra", перакладзеным на польскую з нямецкай, хораша друкаваным і прывезеным з Вільні, знайшліся гэтыя шакаладныя зайчыкі да Вялікадня. Менавіта зайчыкаў захацелі бачыць сямейнікі на свята.
dimanche 8 avril 2012
Радасны Вялікдзень / Joyeuses Pâques
Да адных свята Вялікадня набліжаецца. Да іншых яно ўжо прыйшло. Я святкую яго сёння. А гэтая сурвэтка ўпрыгожвае наша свята з 1990-х гадоў. Сурвэтка - адна з маіх насампершых спробаў змастачыць нешта шадэлкам. Дарэчы, шадэлкам № 2, 5 (!). Ніткі? Якія знайшліся ў бліжэйшай крамцы. Ці вялікі тады быў выбар на нашых абшарах?
Сакавік і красавік у каляндар / Mars et аvril pour le calendrier
Сакавік і красавік для календару паўсталі разам. Сакавік, як бачыце, файна адрэдагавала Галіна-Yoho у блогу "Крестики без ноликов" : з неба (з даху?) кропліць, паненка ўжо з кветкамі, ад Lizzie Kate зберагліся птушачкі на галінках. Дзякую Галіне і спадзяюся, што прага ўдасканалення яе не пакіне. А я ўжо падтрымаю (як выканаўца)!
Паводле задумы часткі красавіку давялося памяняць месцамі, але, здаецца, гэта нічога не сапсавала. Творчае стаўленне - гэта наша ўсё!
Паводле задумы часткі красавіку давялося памяняць месцамі, але, здаецца, гэта нічога не сапсавала. Творчае стаўленне - гэта наша ўсё!
lundi 2 avril 2012
Дрэва з птушкамі / L'arbre aux oiseaux
Гэтая прыгажосць ад французскага дызайнера Danielle Gouriou-Curie ( яе вытворчасць Couleurs Croisées )
мае менавіта такі назоў: "L'arbre aux oiseaux" ("Дрэва з птушкамі").
Дужа нагадвае бабціны ручнікі і сурвэткі, праўда? Існуе меркаване, што складнікі шмат якіх нацыянальных арнаментаў падобныя адзін на аднаго як блізняты, але часам маюць розны сэнс... Маё дрэва з птушкамі паўстала на баранавіцкай канве (лён з бавоўнаю) з дапамогай звыклых піцерскіх нітак.
mardi 27 mars 2012
Прыемна / C'est agréable
Вясна. Квітнеюць... узнагароды. Ад Олі-Лялечкі - блог In my world...Ад Крысціны-Жасміны - блог Džasminos kampelis... Ад Олі - блог Мечта.
Я шчыра дзякую ўсім! Паводле ўмоваў, звесткі пра сябе я ўжо паведаміла. Але прашу зразумець: не паспяваю знаходзіць найноўшых удзельніц нашага вясёлага ланцужку! Бо ў тых, каго ведаю і шаную, і без мяне ўзнагарод не бракуе. Таму перадам сваю эстафету ў іншы час, добра?
Весна. Расцветают... награды. От Оли-Лялечки блог In my world...
От Кристины-Жасмины - блог Džasminos kampelis... От Оли - блог Мечта. Я искренне благодарю всех! По условиям, сведения о себе я уже сообщила. Но прошу понять: не успеваю находить самых новых участниц нашей весёлой цепочки! А у тех, кого знаю и ценю, и без меня не испытывают недостатка в наградах. Поэтому передам свою эстафету в другое время, хорошо?
vendredi 23 mars 2012
dimanche 18 mars 2012
mercredi 14 mars 2012
Брошка ў джынсавы куртач / Broche pour la veste en denim
З дзяцінства люблю чаравікі. Да чаравікаў пасуюць нагавіцы. Я аддаю перавагу джынсам. Проста і зручна
ў
працы,
ў
руху,
ў
горадзе.
Джынсавы куртач - асобны спеў. Таго, што безумоўна пасуе табе і толькі табе, адшукаць не так проста. А калі ён, нарэшце, адшукаецца, не так проста знайсці дапасоўкі да яго!
Я спалучыла жаданні з магчымасцямі. Атрымалася аздоба на падставе вялікай металічнай значкі. Дыяметр - 6 см. З карункамі - 7, 5 см.
samedi 10 mars 2012
Ружовы капялюш на шэры сакавік / Le chapeau rose pour le mars gris
Капялюш вязаўся хутка (шадэлкам № 3,5; воўна - знакаміты аран), вышываўся трошкі даўжэй (буйной іголкай для вязаных рэчаў), а фотаграфавацца яму выпала колькі дзён... З такім сціплым вынікам. Таму што святла не стае - ні ад сонца, ні ад лямпаў. Шэры ў нас сакавік. У выніку акрамя капелюша можна разгледзець некаторыя варункі ягонага стварэння.
Капялюш для Данусі, маёй пляменніцы, студэнткі-першакурсніцы. Такі ружовы капялюш якраз на шэры сакавік.
mardi 6 mars 2012
Вясна крочыць/ Le printemps arrive
У ангельскага дызайнера Lesley Tier ёсць чатыры паненкі, якія ўвасабляюць сабою паравіны году. І, трэба заўважыць, паненкі адметныя. Прынамсі, з першага позірку я ўпадабала паненку-Вясну, якую часопіс "Вышитые картины" презентаваў пад назвай "Любовное настроение". Сапраўды, настрой для закаханасці ёсць: над галавой
ціліўкаюць
птушачкі, пад нагамі квітнеюць сэрцайкі...
samedi 3 mars 2012
Inscription à :
Articles (Atom)












