...Гэты Парыж Клэр стварыла для ўласнае мамы, але мама ў яе не скнарлівая, таму карыстацца творам можа ўвесь інтэрнетаваны свет. Я апынулася ў першым шэрагу. Клэр адказала, што ганарыцца маім выбарам не толькі як аўтар дызайну, але як парыжанка.
|
Sous le ciel de Paris... |
Цяпер яе родны горад з лавандавым пахам схаваны ў маёй адзежнай шафе. Палохае моль. Дарэчы, спраўляецца добра.
|
У Парыжы такая далікатная зіма! |
Змушаць да гэтага занятку анёла – дрэнна і непрыстойна. Таму анёл пакінуты ў спакоі да восені, якую цяпер будзе сустракаць і праводзіць разам з намі – таму што восеньскі.
|
А з выгляду - ну чыста анёл! |
І наравісты. Каб зрабіць гэтыя прасцецкія фота, давялося насіцца з ім па ўсёй кватэры, выносіць на вуліцу, вазіць на службу...
|
У выніку... |
У выніку падыйшла толькі кампутарная клавіятура, дзе ён вылежваўся з гадзіну. І ўсё адно трэба пераздымаць...
Дзяўчаткі,кабеты і паненкі, адказваю адразу ўсім: свае дызайны Клэр выкладае бескаштоўна, дастаткова націснуць на выяву і зберагчы яе ў сваіх схованках, раздрукаваць і гафтаваць на здароўе! Ддаецца нават расклад нітак, але ДМС для мяне задорага, карыстаюся піцерскімі, вынік вы бачыце.
RépondreSupprimerХараство адным словам!
RépondreSupprimerЯшчэ спадабалася літаратура,статут ды Скарына моцна падтрымліваюць здымак:)
Очень красиво и необычно! Спасибо за участие в галерее!!!
RépondreSupprimerСпасибо за предложение и за внимание, мастер Триша
Supprimer