Зваць мяне Жанай, але Жан ў прасторы жыцця ды інтэрнету - куча й горбачка, таму сяброўкі, каляжанкі і паплечніцы па захапленнях ведаюць мяне як Вежу.
Перш як зрабіцца нікам, Veja нядоўга пабыла школьнай мянушкай (ну хто мог чакаць, што з вакацый у сёмы клас я вярнуся самай доўгай вучаніцай?).
Школьныя заняткі ўжытковымі мастацтвамі ўзору 1970-х гадоў я шанавала не дужа. Майстрыхамі ў сям’і былі бабуля і мама. Ад іх ведаю, што прабабка (дзедава маці) была выбітнай ткалляй (ткачыхай) і гафцяркай. (Кароткім слоўцам “гафты” бабуля заўсёды называла самыя майстэрскія вышыванкі, а буйныя стракатыя крыжыкі, сабраныя ў мачаляпістыя квяты, былі для яе “вышыўкамі”.) Добра шые малодшая сястра, але, на жаль, вельмі рэдка – больш сядзіць за кампутарам, бо – дызайнер.
А я вяжу і вышываю (гафтую?) з 1989 (нарадзіўся сын, а для дзяцей чаго толькі не зробіш); гадоў дзесяць таму спраўдзіла мару - авалодала шадэлкам; з 2007 паціху пачала шыць.
Прафесійныя зацікаўленні вымаглі з мяне блог “Сцены,залы, мастерские», але дзякуючы Клэр, Вользе-Іголачцы і Алене, якія ветліва і шчыра паддалі чароўных кухталёў, я шнуруюся, шыхтуюся і далучаюся да рукадзельных шэрагаў.

Год 1989: пачынаецца... |

Спасибо! И я тут! Вользе-Iголачцы! =) Ура! Я тобой горжусь!
RépondreSupprimerТак, Оленька, не всё же мне на твоіх медведей і зайцев облізываться!
RépondreSupprimer