mardi 27 mars 2012

Прыемна / C'est agréable

Вясна. Квітнеюць... узнагароды. Ад Олі-Лялечкі - блог In my world...
Ад Крысціны-Жасміны - блог Džasminos kampelis...  Ад Олі - блог Мечта.

Я шчыра дзякую ўсім! Паводле ўмоваў, звесткі пра сябе я ўжо паведаміла.  Але прашу зразумець: не паспяваю знаходзіць найноўшых удзельніц нашага вясёлага ланцужку! Бо ў тых, каго ведаю і шаную, і без мяне ўзнагарод не бракуе. Таму перадам сваю эстафету ў іншы час, добра?

Весна. Расцветают... награды. От Оли-Лялечки  блог In my world...
От Кристины-Жасмины - блог Džasminos kampelis...   От Оли - блог Мечта. Я искренне благодарю всех! По условиям, сведения о себе я уже сообщила. Но прошу понять: не успеваю находить самых новых участниц нашей весёлой цепочки! А у тех, кого знаю и ценю, и без меня не испытывают недостатка в наградах. Поэтому передам свою эстафету в другое время, хорошо?



vendredi 23 mars 2012

Найпростае / C'est le plus simple

Пасля вялікай  работы засталося шмат рэштак. Што з імі рабіць? У маім выпадку - вязаць хустку з кутасамі. Вялікую. Цёплую. Простую. Пэўна, прасцей не бывае. Мяркую, на такі калядны чырвоны колер - тое, што трэба.


dimanche 18 mars 2012

Сакавіцкі снег / La neige au mois de mars

Снег у сакавіку яшчэ ляжыць. Снегу часам нават прыбывае. Праўда, ненадоўга. Для нас гэта абсалютна натуральна. Таму і птушка малінаўка ангельскага  дызайнера Lucie Heaton (часопіс "Вышиваю крестиком" № 3, 2012) вясны не псуе.



mercredi 14 mars 2012

Брошка ў джынсавы куртач / Broche pour la veste en denim

З дзяцінства люблю чаравікі. Да чаравікаў пасуюць нагавіцы. Я аддаю перавагу джынсам. Проста і зручна ў працы, ў руху, ў горадзе.

Джынсавы куртач - асобны спеў. Таго, што безумоўна пасуе табе і толькі табе, адшукаць не так проста. А калі ён, нарэшце, адшукаецца, не так проста знайсці дапасоўкі да яго!


Я спалучыла жаданні з магчымасцямі. Атрымалася  аздоба на падставе вялікай металічнай значкі. Дыяметр - 6 см. З карункамі - 7, 5 см. 

samedi 10 mars 2012

Ружовы капялюш на шэры сакавік / Le chapeau rose pour le mars gris

Капялюш вязаўся хутка (шадэлкам № 3,5; воўна - знакаміты аран), вышываўся трошкі даўжэй (буйной іголкай для вязаных рэчаў), а фотаграфавацца яму выпала колькі дзён...  З такім сціплым вынікам. Таму што святла не стае - ні ад сонца, ні ад лямпаў. Шэры ў нас сакавік. У выніку  акрамя капелюша можна разгледзець некаторыя варункі ягонага стварэння.

Капялюш для Данусі, маёй пляменніцы, студэнткі-першакурсніцы. Такі ружовы капялюш якраз на шэры сакавік.



mardi 6 mars 2012

Вясна крочыць/ Le printemps arrive

У ангельскага дызайнера  Lesley Tier ёсць чатыры паненкі, якія ўвасабляюць сабою паравіны году. І, трэба заўважыць, паненкі адметныя. Прынамсі, з першага позірку я ўпадабала паненку-Вясну, якую часопіс "Вышитые картины" презентаваў пад назвай "Любовное настроение". Сапраўды, настрой для закаханасці ёсць:  над галавой  ціліўкаюць птушачкі, пад нагамі квітнеюць сэрцайкі...



samedi 3 mars 2012

Ружы з лавандавым пахам / Roses avec parfum de lavande

Ляжыць сабе пакаваначка з лавандаю. Патыхае. А калі добра паварушыць, пахне. Хораша пахне. Выглядае... ну, звычайна выглядае.

Ляжаць сабе рэштачкі тканіны. Перакладаюцца сюды-туды. А калі добра паперакладаць, пэцкаюцца. Дзяруцца. 



dimanche 26 février 2012

Казка маленькай прынцэсы / Conte d`une petite princesse

Я служу ў дзіцячым тэатры, дзе жывуць казкі. Уявіце: да дзвярэй, дзе месціцца маё службовае месца, іду праз шэраг манекенаў з казачнымі строямі; тутсама робіцца/фарбуецца/збіраецца дэкарацыя да чарговай казачнай дзеі; побач рыхтуецца так званы "чорны кабінет" - прыстасова з натуральнага (толькі натуральнага!) чорнага аксаміту - яна дапамагае персанажам знікаць і з'яўляцца на вачах у публікі. А праз усё гэта чарадзейства ляціць памочнік рэжысёра і гукае "Каралева! Дзе Каралева?!" ...



samedi 18 février 2012

Узімку ды ўлетку / En hiver et en été


Мне здалося, што выявы гэтых дамкоў добра спалучаюцца і дадаюцца адна да адной, хоць і з'явіліся ў розных часопісах і ў розны час. Зімовы дамок паўстаў першы. На ягоных дзвярох - маленькі калядны вяночак. На двары -  маленькі шэранькі каток. Вялікія асветленыя вокны, комін з дымам, цені на снезе. І - марозны ружовы заход, калі ўдома цёпла-утульна. Як я люблю.
У часопісе ( "Вышитые картины" № 6 за 2005 год ) выява мела назву "Чароўны дом".  


dimanche 12 février 2012

Нагода для любові / Raison de l'amour

Таксама слушна будзе напісаць: нагода для падарунку. Але ў мяне  падрыхтоўка падарунку - нагода перажыць цудоўныя хвіліны. І пачуцці - ад пяшчотных да самых моцных.

З днём усіх закаханых!

Блогер з усіх бакоў / Blogueur sur tous les côtés

Ну што рабіць, трэба прызнавацца!
Ад Ганны і яе блогу Annasimplecrochet я атрымала ўзнагароду. 


Je remercie chaleureusement Anna du blog  Annasimplecrochet   qui m'a décerné ce prix.
Anna! Tricote, s'il tе plaît, et ne s'arrête pas. Tu es le maître de tricot. Laisse les enfants en bonne santé, et ton mari - tous heureux! 

samedi 11 février 2012

Люты: ружовы і сардэчны / Février: avec la rose et le coeur

Сённяшняя справаздача  - каляндарны месяц люты ад Lizzie Kate з супольнага праекту, які раблю разам з Аленай. Гэты люты цалкам на эўрапейскі капыл - ружовы і сардэчны.