mercredi 30 août 2017
vendredi 25 août 2017
Лета, Восень, Каляды/ Été, Automne, Noël
Вяночкі -- летні, восеньскі, калядны -- вышываныя для сашэ. Для ружавых пялёсткаў, лаванды, гваздзікоў -- чым там яшчэ ладуюць-набіваюць цацачныя падушачкі для шафы? Сашэ мусілі шыцца пад час адпачынку, але... Два гады стаіць нераспакаванаю новая машынка (хутка і гарантыя
скончыцца!), запасяцца вышываныя вяночкі, сабачкі, паненкі; купляецца
канва ў кропкі і плямкі, а то й фарбуецца самастойна -- кавай, гарбатай... І не шыецца нічога.
![]() |
Лета -- Восень-- Каляды |
mercredi 16 août 2017
Ранішняя гарбата / Тhé du matin
Паненку з імбрыкам пад назвай "Ранішняя гарбата" кампанія "Золотое руно" пусціла ў свет гадоў дзесяць таму, але сёння набор ужо зняты з вытворчасці. Дызайн Канстанціна Харытонава я ўпадабала хіба таму, што дзяўчына з выявы і постаццю, і выразам твару аддалена нагадала гераіню "Бара ў Фалі-Бержэр" Эдуарда Манэ (улюбёныя творы мае кожны), а таксама (адначасова) распрацоўкі сярэдзіны мінулага стагоддзя, як у бабулі -- без бэка, без крыжыкавых чвэртак і паловак. Нават светлавы адбітак у воку -- поўны крыжык.
Вынік: вышываць узялася толькі сёлета, на руках і твары мяняла "парсючковы" ружовы колер (рабіла бленд, падбіраючы паводле палітры ДМС, але больш за астатнія ўпасавалі ніткі ПНК -- піцерскія!). Усё - у дзве ніткі.
Пластыкавая рамка, антыблікавае шкло, памер 22, 5 х 37.

jeudi 20 juillet 2017
vendredi 17 mars 2017
jeudi 16 février 2017
lundi 16 janvier 2017
lundi 16 décembre 2013
Спадзяюся... / J'espère que ...
Хварэць - цяжка. Ачуньваць - балюча. Трэба цярпець - цярплю. Хадзіць? Хаджу! Не вельмі хутка, але самастойна. Укленчыць магу! Сесці на кукішкі яшчэ не магу... Ну і рукі пацягнуліся ўслед за нагамі. Правая заўжды паводзіла сябе прыстойна, а левая мусіла - і здужала! Магу ўтрымаць шадэлак!
Шасцёра катоў звязаныя для латарэі, якую ладзіў кашэчы прытулак. Кветачкі-брошкі здымныя, іх можна адшпіліць і прыладзіць быля-куды. Вязала... доўга. Дзякую ўсім, хто падтрымліваў мяне жартамі і станоўчымі прыкладамі з жыцця. Спадзяюся на лепшае.

lundi 31 décembre 2012
vendredi 2 novembre 2012
mercredi 17 octobre 2012
Для сястры / Pour ma soeur
Рабіць сабачыя аброжкі мяне натхніла сястра. Рабіць брошкі мяне таксама спакусіла сястра. Вязаныя, шытыя, вышываныя, з пацеркамі і шклянымі перламі. Застаецца прыдумаць нешта цікавоцкае для сястры. На сёння самая адметная - кветачка з паабшыванымі пялёсткамі. А заўтра буду думаць...
P.S. Пад скаротам (plus d'info)- больш сціплыя аздобы для яе. А сястра - малодшая!
P.S. Пад скаротам (plus d'info)- больш сціплыя аздобы для яе. А сястра - малодшая!
dimanche 14 octobre 2012
Трэці шлях / La troisième voie
Спадарыня Ірына Варабей - празаік, журналістка, перакладчыца, майстрыха-дызайнер, фатограф, аўтарка адметных мадэляў на падставе беларускіх традыцыйных матываў ды вобразаў, а таксама і перадусім наша шчырая сяброўка па захапленні. Праз яго Ірына распачала сваю дызайнерскую дзейнасць у Таронта, а таксама вытворчасць паводле ўласных распрацовак пад брэндам Spirit of Belarus.
З дазволу Ірыны пад скаротам (plus d'info) падаю яе адметны матэрыял пра наша нацыянальнае гафцярства (вышыванне).
З дазволу Ірыны пад скаротам (plus d'info) падаю яе адметны матэрыял пра наша нацыянальнае гафцярства (вышыванне).
samedi 13 octobre 2012
З сабакам / Avec un chien
Адклад ня йдзе ў лад. Але... адкладаем. У выніку праз славутае "потым-потым" добрыя рэчы гадамі вандруюць па паліцах. А патрэбны найсціплы штуршок - часу, моды ці чаго-небудзь, каб скончыць, надзець (апрануць) і мець!
Мадэль швэдра ўзятая з часопіса "Verena" дзевяностых (!) гадоў. Вязана пруткамі з бавоўны так званай інтарсійнай тэхнікай. Сабака цалкам вышываны па вочках. У дызайнера над вязанай паненкай парасон, але тады мой швэдар атрымліваўся задужа доўгі. Парасон прынцыпова пакінуты - на спіне.

Inscription à :
Articles (Atom)