samedi 21 août 2021

Макі Тасканы/Coquelicots de Toscane

Ідылічны краявід мае назоў "Таскана". Месца, адкуль пайшло італьянскае Адраджэнне, дзе царуе сонца, вядуць рэй вінаграднікі і макі.  

Даўнейшая еўрапейская сімволіка сведчыць пра мак, як пра кветку сну і смерці, у найноўшай макі  нагадваюць пра "ніколі зноў": не забудзем, не даруем, не дамо паўтарыць -- пасля верша канадскага ваеннага доктара Джона Макрэя "На палях Фландрыі", напісанага ў 1915 годзе пад уражаннем смерці сябра. Гэта -- Першая Сусветная вайна. З 2014 года да макавай сімволікі далучылася Украіна. У Беларусі пакуль што можна  хіба прачытаць -- пра знішчэнне гектараў макавых палёў.


Я маю асабістую прагу, каб ніколі зноў не паўтаралася -- тое, што здарылася год таму якраз жнівеньскімі днямі. /Ces coquelicots rappellent quelque chose qui ne devrait plus se reproduire. À savoir, ce qui s'est passé en Biélorussie en août il y a un an.

 

Вышываная "Таскана" мусіла была давышывацца і аформіцца менавіта тады, а першыя нехлямяжыя фота працэсу з макамі датаваныя аж 2017 годам! Хоцьма-няхоцьма запомніш. 


Работа здавалася надта аднастайнай, хоць і матэрыялы, і схема, якую спраўдзіла дызайнерка Анна Петросян, не выклікалі абсалютна ніякіх нараканняў. Няма аніводнага шыўка бэку (аблямоўкі). Вытворчасць RIOLIS, канва Zweigart 14-га ліку, ніткі Anchor, памер 40х30 см, які змясціў 36080 крыжыкаў. 


 


 #vezhagaftstitcing

#vezhagaft

#broderie_vezhagaft

2 commentaires:

  1. Спасибо Кира! Его сын заказал. Уже и место на стене приготовил.

    RépondreSupprimer