Вакенца зімовае, настраёвае. Настальгічнае. Для мяне трывала звязана з успамінамі дзяцінства: часам бабуля брала з сабой на працу і мы пілі гарбату ў пакоі з такім вялікім чароўным акном. А такія яркія старамодныя ліхтарыкі ўпрыгожвалі мае першыя калядныя яліны ў 1960-я гады.
La fenêtre est l'hiver. Nostalgique. Pour moi, c'est fortement lié aux souvenirs d'enfance: parfois ma grand-mère m'emmenait au travail et nous buvions du thé dans une pièce avec une si grande fenêtre magique. Et ces lanternes à l'ancienne brillantes ont décoré mes premiers arbres de Noël dans les années 1960.
Верагодна, такія вакенцы цяпер можна заспець дзе-нідзе ў Нясвіжы-Міры альбо Гародні ці Вільні. Памер работы 15х21, вытворца - расійская фірма РИОЛИС, мастачка Анастасия Яновская. Яна, як высвятляецца, адна з тых, каму я аддаю перавагу.Самы цымус -- дробныя дэталі, я на свой густ падрэдагавала (скараціла) хіба доўгія белыя ніткі, на якіх мацуюцца сняжынкі. Яны па-свойму спрашчалі ваконную арку (траха псавалі ўтульнасць).
Каб сфотаграфаваць, давялося чакаць сонца. Каб аформіць, давядзецца вышыць яшчэ сёе-тое.
Маё заваконне чакае працягу -- восеньскага. Набор для вышывання воўнаю/акрылам мастачкі Анастасіі Яноўскай. Па шчырасці, я цягнула з вышываннем, бо вельмі чакала поўнага гадавога цыклу, з вясной і летам. Магчыма, фірма альбо мастачка адважацца на працяг.
#vezhagaft
Une belle fenêtre pour attendre Noël !
RépondreSupprimerBonne semaine !
Anna