Жоўтае, блакітнае, залатое на светлым шэрым выглядае файна, а вось белае і асабліва шэрае часам губляецца (тло для ўсіх персанажаў аднолькавае). Аўтарка фантаcтычных жывёлак -- брытанская дызайнерка Joan Elliott. Яна, праўда, скарыстала для іх адметную канву, складаным чынам афарбаваную. На момант вышывання жывёлак я яшчэ не ўмела фарбаваць канву.
La créatrice d'animaux fantastiques est le designer britannique Joan Elliott. Elle a utilisé pour eux une toile spéciale, finement teintée. A l'époque où je brodais des animaux, je ne savais toujours pas peindre des toiles. Par conséquent, sur un fond gris clair, l'image n'est pas toujours visible de loin.
Паколькі жывёлкі фантастычныя, сямейнікі лічаць іх жыхарамі краіны Нарніі, тым больш афармленне ў аднолькававы багет лучыць жывёлак з нарнійскім сюжэтам, які можна паглядзець тут. /Les membres de ma famille les considèrent comme des résidents du pays de Narnia, inventé par Clive Lewis.
З багетам і афармленнем паспрыяла мінская майстэрня "Планета рамок" (вуліца Ленінградская ля чыгуначнага вакзалу). Ніжэй мушу паказваць работу па кавалках, бо контуры краявідаў ды бляск
металіка (нітка вельмі спецыфічная і капрызлівая) вымагаюць падкрэсленай
увагі.
Частка буйной работы -- Цмок. Еўрапейскі, але не вавельскі, хутчэй, лепельскі. Металік gamma розных афарбовак, зручна пракладзеныя лініі аблямовак (бэксцічу).
Аднарог. Асуджаны на нейкія фантастычныя стасункі з нявінніцамі, а тыя, паводле некалькіх легендарных крыніц, яго падманваюць і здаюць у палон. Аднак ён не заўжды паддаецца, так што церпяць ягоныя крыўдзіцелі.
Птушка Фенікс, цалкам самастойная, хоць і невялікая. Адраджаецца з попелу і заўсёды дае спадзеў на лепшае.
Міфічны крыдлаты конь (гм...кабылка?) альбо Пегас. Абуджае творчыя думкі і даносіць аж да нябёсаў. А часам скідае долу думальніка разам з ягонай творчасцю.
Сёння гэтыя істоты па-свойму іранізуюць над чалавечымі парываннямі і марамі, сімвалізуючы іх недасяжнасць, марнасць і несумненную прыгажосць.
#vezhagaftstitcing
#vezhagaft
#broderie_vezhagaft
#faitmain
#je_prépare_ma_retraite
Чудесные дизайны! И шикарное оформление.
RépondreSupprimerБлагодарю, эти мастера на высоте! И, кстати, берут за работу приемлемую цену.
Supprimer