dimanche 15 mars 2020

Вясновы млын / Moulin au printemps

"Вятрак. Галандыя" (дызайнер -- Екатерина Андреева)  -- мой першы набор расійскай фірмы "Овен".  Не чырвоны  млын (як у Парыжы). Не сучасны. Калі здымала, тэлефон штораз удакладняў,маўляў, гэта "гістарычны аб'ект"? "Аб'ект" атрымаўся рыхт у рыхт абвешчаным памерам 19х24. / 
"Moulin à vent. Hollande" - mon premier kit de la société russe "Овен". Pas rouge, comme à Paris. Pas moderne. Lors du tournage, le téléphone à chaque fois précisé, est-ce un "objet historique"? "Objet" s'est avéré exactement la taille déclarée (19x24).

Гэты раз я не схібіла: перш як несці работу да багетчыкаў, сфотаграфавала яе (парада ад маёй супрацоўніцы, выдатнай фатографкі і рэкламіста -- перш як здымаць, працірайце оптыку сурвэтачкай для акуляраў! Я цяперака праціраю). 
Cette fois, j'ai fait ce qu'il fallait: avant d'apporter le travail au maître, j'en ai pris une photo.





Камплектацыя набору звычайная: канва Цвайгарт, кардонны арганайзер, іголка з залатым вушкам і піцерскія ніткі, якімі я вышываю ўсё свядомае жыццё. Якасць за гэтае жыццё  ў іх бывала вельмі розная, але апоші час, дарэчы, моцна палепшала. Хоць у наборы, відаць, былі ніткі розных гадоў вытворчасці.



Вялікая колькасць часу сышла на выкананне рознакалёрнай аблямоўкі beck stitch (point de beck) -- напэўна, гэта можна назваць дэталізаваннем. Здаецца, так усё проста -- і столькі розных рысачак, падкрэсліванняў, прыкладам, парэнчаў або шыбаў.

Але самае важкае -- крылы самога млына. Пяць розных колераў, якія кіруюцца па самых сярэдзінках крыжыкаў. Праўда, я адразу скеміла, што трэба мяняць канву на тканіну ўпарадкаванага пляцення, гэта сур’ёзна  ўлатвіла працу (заставалася вельмі пільна ставіцца да схемы).


Птушак (гэткія чорныя галачкі) я не вышывала -- будзем лічыць, што ў мяне  вясновы досвітак, птушкі спяць, а  цюльпаны толькі раскрываюцца насустрач сонцу. 
Чаму вясновы? Ну, у Беларусі цюльпаны квітнеюць толькі вясной.

Разам з вокладкай набора
  
"Ветряная мельница. Голландия" (дизайнер -- Екатерина Андреева) -- мой первый набор российской фирмы "Овен".  
Не красная мельница, как в Париже. Не современная. Когда снимала, телефон каждый раз уточнял, мол, это "исторический объект"? "Объект" получился точь в точь заявленным размером 19х24.
 

В этот раз я поступила правильно: прежде чем нести работу к багетчикам, сфотографировала её (совет от моей сотрудницы, отличного фотографа и рекламиста - прежде чем снимать, протирайте оптику салфеточками для очков! Я теперь протираю). 

Комплектация набора обычная: канва Цвайгарт, картонный органайзер, игла с золотым ушком и питерские нити, которыми я вышиваю всю сознательную жизнь. Качество за эту жизнь у них бывало очень разное, но за последнее время, кстати, сильно улучшилось. Хотя в наборе, по-видимому, были нити разных лет производства. 

Большое количество времени ушло на выполнение разноцветной обшивки beck stitch -- наверное, это можно назвать детализированием. Кажется, все просто -- и столько различных черточек, подчеркиваний, например, перил или стекол.

Но самое важное -- крылья самой мельницы. Пять  цветов, которые направляются  по самым серединкам крестиков. Правда, я сразу поняла, что надо менять канву на ткань равномерного плетения, поэтому оставалось очень внимательно относится к схеме.


Птиц (такие черные галочки) я не вышивала -- будем считать, что у меня весенний рассвет, птицы спят и тюльпаны только раскрываются навстречу солнцу.
 

Почему весенний? Ну, в Беларуси тюльпаны цветут весной.
Цюльпанавае поле буйным планам.

1 commentaire: