samedi 5 octobre 2019

Мая рыцарская гісторыя / Mon histoire de chevalier

Як сучасная кабета -- не артыстка, не рэканструктар, не гісторык -- дапінае да ўвасаблення персанажаў асаблівых, так бы мовіць, спажывецкім попытам ды звыклым густам аніяк не запатрабаваных? Прыкладам, асобаў рыцарскага звання?


Сыну на той час было дзесяць гадоў і гэта быў яму сюрпрыз



Вядома,  насампершыя гэтыя асобы з-пад маёй іголкі мелі выгляд спрошчаны, абагулены (схемы браліся з рэкламных улётак часопіса "Сюзанна") і з'явіліся на замову сына. Айчынная тканіна для вышывання з ладным дамешкам сінтэтыкі, дамаляваныя крыжыкі ( ўлёткі змяшчалі частку выявы), недасканалы падбор піцерскага мулінэ (з таго, што мелася, натуральна).


Схема называлася "Ірландскі замак"

Але мінула колькі  гадоў і рыцараў паболела. Перадусім я змяніла тэхніку. "Пляскатае шытво" (гладзь) упасавада ім куды больш.


Першая спроба -- усе памылкі да кучы

Падставай зрабілася кніжка для дзяцей --  выдатны комікс з гісторыяй дзікага палявання караля Стаха (ёсць такі аднайменны раман нашага выбітнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, дзе гэтае паляванне скача, як нанятае ды сілкуе пераважную бальшыню сюжэтных паваротак). Аўтар малюнкаў для коміксу -- пісьменнік і мастак Адам Глобус, у якога я (на ўсялякі выпадак) парасіла дазволу павышываць ягоных персанажаў. Ад такой просьбы, самі разумееце,  ён яшчэ доўга... ўсьміхаўся.


Кароль выглядае больш самавіта

Для параўнання з арыгіналам мушу даць выяву з кніжкі.


Для параўнання

Далей - глыбей.  Англа-нарманскія змаганні сівое даўніны і кілім або габелен каралевы Мацільды, 1070-я гады нашай эры. Кілім (дыван?) не тканы. а вышываны. Сцябловым швом. тамбурам, а больш за што іншае -- аднабаковаю гладдзю з фасонным мацаваннем.


 Дрэваў у арыгінале шмат, і ўсе розныя!

Натуральна, веды з'явіліся не вокамгненна.  Давялося папытаць у францужанак, як гэта робіцца. І мне адказалі, і мне паказалі, і я навучылася.

Наступны рыцар памылкова вышываны на цёмным тле, таму давялося высветліць яму твар. Старажытныя вышывальнікі падобных глупстваў сабе не дазвалялі: працавалі са светлай тканінай (лён) і вышывалі воўнай.


 Ці  належыць гэты вершнік да рыцарскага саслоўя?
Я паўтарыла гэты подзьвіг, але мая воўна з акрылам, выдатнай апрацоўкі і афарбоўкі, прыкладна як даспехі збройніка мінулых часоў супраць сённяшняга, які працуе на замову рэканструктараў  (альбо як ратаванне жыцця супраць подпісу ў журнале тэхнікі бяспекі). Гладзюсенька і яркавата. 

Малюнкі для вышывання сумленна выкапаны ў інтэрнэце.

На гэтым, вядома, рыцары не скончыліся і рыцарская гісторыя  будзе мець працяг.  

Как современная женщина - нет артистка, не реконструктор, не историк - доходит до воплощения персонажей особых, так сказать, потребительским спросом и привычным вкусом никак не востребованных? Например, лиц рыцарского звания?

Конечно, самые первые лица из-под моей иглы имели вид упрощенный, обобщенный (схемы брались из рекламных листовок журнала "Сюзанна") и появились по заказу сына. Отечественная ткань для вышивания с изрядным примесью синтетики, дорисованнные крестики (листовки содержали только часть изображения), несовершенный подбор питерского мулине (из того, что имелось, естественно).

Но прошли годы, и рыцарей стало больше. Прежде всего я изменила технику. "Плоское шитьё" (гладь) подошло им куда больше. 

Поводом стала книжка для детей - отличный комикс с историей дикой охоты короля Стаха (есть такой одноименный роман нашего выдающегося писателя Владимира Короткевича, где эта охота скачет, как нанятая и питает подавляющее большинство сюжетных поворотов). Автор изображений для комикса - писатель и художник Адам Глобус, у которого я (на всякий случай) попросила разрешения повышивать его персонажей. От такой просьбы, сами понимаете, он еще долго ... улыбался. Для сравнения с оригиналом вынуждена дать изображение из книжки.

Дальше - глубже. Англо-норманнские сражения седой старины и ковер или гобелен королевы Матильды, 1070-е годы нашей эры. Ковер не тканый. а расшитый. Стебельчатым швом. тамбуром, а больше всего -- односторонней гладью с фасонным прикрепом.

Следующий рыцарь ошибочно вышит на тёмном фоне, поэтому пришлось высветлить ему лицо. Древние вышиватели подобных глупостей себе не позволяли: работали со светлой тканью (лён) и вышивали шерстью. 

Я повторила этот подвиг, но моя шерсть с акрилом, отличной обработки и окраски, примерно как доспехи  оружейника былых времён против сегодняшнего, работающего по заказу реконструкторов (или как спасение жизни против росписи в журнале техники безопасности). Гладенько и ярковато.  

Картинки для вышивания честно нарыты в интернете.

На этом, конечно, рыцари не закончились и рыцарская история будет иметь продолжение.
 

2 commentaires: