mercredi 9 octobre 2019

Натхняе кампутарная гульня/Jeu d'ordinateur inspire

"Сердцебиение" -- кампутарная гульня і візуальная навэла; час ад часу я дапамагаю сыну яе распрацоўваць. Мастак - вядомы беларускі график Сяргей Балянок. Фрагмент адной з самых прыгожых лакацый цяпер вышываны.

"Heartbeat" est un jeu d'ordinateur et un roman visuel. De temps en temps j'aide mon fils à le développer. Game artist - célèbre artiste graphique biélorusse Sergey Balenok. J'ai brodé l'un des plus beaux endroits.  Peinture à l'aiguille.

Маляваная лакацыя і вышыванне -- для параўнання
Цяжэй за ўсё было пагадзіцца з тым, что паўтарыць работу выбітнага графіка ніткамі па-просту немагчыма. Я паспрабавала вышыць выяву, якая скарыстоўвалася на візітоўках і застаўках у сацыяльных сецівах.

Візітоўка гульні і мая -- супраоўніка праекту



Дрэвы вышываныя cпрэс французскімі вузельчыкамі і я вельмі шкадую, што забракавала цярпення датрымаць колеры неба. У выніку копія ледзь падобная да арыгіналу, але суцяшаюся тым, што вышыванне --мастацтва ўжытковае і  падпарадкуецца сваім законам.

Дрэвы буйным планам: французскія вузельчыкі
Je regrette de ne pouvoir transmettre les couleurs du ciel. Je suis convaincu que la broderie - l’art appliqué et a ses propres lois.



Канчатковы выгляд


1 commentaire: