mardi 30 octobre 2018

Беласнежка_2 /Blanche-Neige-2

Question à Anna: comment appeler en français une technique de broderie de ma Blanche-Neige?
Je l'ai copié du programme dans ma pièce.


 Вышываць гладдзю я баюся да сёння. Бо шыўкі кладуцца ў розных кірунках і рознай даўжні, ніткі падбіраюцца "на вока", абрысы выявы соваюцца і мяняюцца... Але спектакль "Беласнежка і сем гномаў" жыў сваім казачным жыццём, нават песні персанажаў выкладаліся на сайт тэатра і... дужа вабіла праграмка да спектакля, створаная мастачкаю Аксанай Аракчэевай. Проста, зразумела, ярка -- як малюнак для дзіцячай кніжкі. І, галоўнае, усё як мага адпавядала вобразу гераіні  п'есы і спектакля.



Паколькі схемы для вышывання крыжам я ствараць так і не навучылася (не давучылася), давялося згадаць тэхніку "пляскатага шытва", як называла гладзь мая бабуля.