Медзьвядкі дызайнера Maria Diaz з часопіса "Вышиваю крестиком" паўсталі на сынаву замову. Колеры мядзьведзькавых футраў я старанна падбірала пад кравецкія дадаткі ягонага пакою... каб крыху спагадзя вырашыць: сцянною аздобаю ім не быць. Мінула колькі часу - адшукалася тканіна пад медзьвядкоў і майстар-клас Таццяны ("Вечерние посиделки") пра карабец.
"А, карабец, - мовіў сын, - давай, шый і мне таксама!" Не ўяўляю, якія скарбы сын збіраецца ў ім захоўваць, капмутарнае жалеззе альбо шкарпэткі, але медзьвядкі ўжо пры справе. І гэта - галоўнае.
"А, карабец, - мовіў сын, - давай, шый і мне таксама!" Не ўяўляю, якія скарбы сын збіраецца ў ім захоўваць, капмутарнае жалеззе альбо шкарпэткі, але медзьвядкі ўжо пры справе. І гэта - галоўнае.