mardi 31 janvier 2012

Парыж у адзежнай шафе / Tout Paris dans l'armoire

...Гэты Парыж Клэр стварыла для ўласнае мамы, але мама ў яе не скнарлівая, таму карыстацца творам можа ўвесь інтэрнетаваны свет. Я апынулася ў першым шэрагу. Клэр  адказала, што ганарыцца маім выбарам не толькі як аўтар дызайну, але як парыжанка.


Sous le ciel de Paris...

Клэр / Claire

Распрацоўкі Клэр мяне зачаравалі. Паланілі. 

Спачатку адабралі палову летняга адпачынку: я сумленна прачэсвала яе блог gazette94, але не па тэмах, а па публікацыях. Каб расцягнуць радасць знаёмства. 

Віншаванне з Раством


Дазвольце пазнаёміцца / Permettez-moi de connaître

Зваць мяне Жанай, але Жан ў прасторы жыцця ды інтэрнету - куча й горбачка, таму сяброўкі, каляжанкі і паплечніцы па захапленнях ведаюць мяне як Вежу. 

Перш як зрабіцца нікам, Veja нядоўга пабыла школьнай мянушкай (ну хто мог чакаць, што з вакацый у сёмы клас я вярнуся самай доўгай вучаніцай?).

Школьныя заняткі ўжытковымі мастацтвамі ўзору 1970-х гадоў я шанавала не дужа. Майстрыхамі ў сям’і былі бабуля і мама. Ад іх ведаю, што прабабка (дзедава маці) была выбітнай ткалляй (ткачыхай) і гафцяркай. (Кароткім слоўцам “гафты” бабуля заўсёды называла самыя майстэрскія вышыванкі, а буйныя стракатыя крыжыкі, сабраныя ў  мачаляпістыя квяты, былі для яе  “вышыўкамі”.) Добра шые малодшая сястра, але, на жаль, вельмі рэдка – больш сядзіць за кампутарам, бо – дызайнер.


Год 1989: пачынаецца...

Ксения, отзовись!

Ксения Карпова, замечательная мастерица и блогер, найдись-отзовись! Или хотя бы ответь на электронное письмо.

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі