samedi 4 février 2012

Глядзіце - фяюшка! / Voir - ce petite fée!

Феі ды фяюшкі, якіх так любіць знаёмая паненка чатырох гадкоў, - не з нашага фальклору. Таму крыдлатую істоту ў зімовых міні-спаднічках я назвала маленькай чараўніцай. Але малая адразу ж выявіла нястачу чароўнага кіёчка!





Параіліся з мамай малечы ды залічылі істоту  ў зімовыя эльфы. Але прыйшоў тата, вялікі аматар Толкіна да Льюіса, пакпіў з нас і выдаў праўдзівую эльфійскую класіфікацыю.


Непісьменнасць мы зліквідавалі, у Вікіпедыю зазірнулі, Андэрсена пагарталі... Ну не пакідаць жа істоту безназоўнай!


У выніку малая, паглядзеўшы на мітусню дарослых, вырашыла сама: гэта будзе фяюшка. І тата мусіў падтрымаць: "Сваю чароўную фяюшку / Ты будзеш класці пад падушку!"

Адказ быў такі: "Шкада пад падушку! Я буду класці на падушку!"

4 commentaires:

  1. Какие сложности с классификацией ))) Это подарок для той самой барышни четырёх лет?

    RépondreSupprimer
  2. Он самый! Ребёнок точно решіл, что это феечка и никаких гвоздей.

    RépondreSupprimer
  3. Якая прыгажосць!!! Вышывалася па схеме ці па сваім задумку?
    Калі па схеме, мабыць можаце падзяліцца?
    TEBE-YLblBKA@yandex.ru

    Вельмі сбадабаўся Ваш блог-дзённік, буду прыходзіць яшчэ:))
    І дзякуй за падпіску на мой, прыемна-прыемна:)

    RépondreSupprimer
  4. Марыя, вышывала паводле схемы. Падзялюся.

    RépondreSupprimer

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі