jeudi 9 février 2012

Святочная сурвэтка / Napperon pour un jour férié

Бабуліны сурвэткі - мінулае стагоддзе? А бабуля іх шанавала.Мыла-варыла-крухмаліла-прасавала  і трымала ў шафе да чарговага свята.



Мяркуючы па сурвэтках, святаў пэўна было два: Раство ды Вялікдзень. Раство за савецкім часам святкавалі як Новы год, але першага снежня я пэўна ведала, што чакаецца вялікае свята і трэба, паводле дзеда, пыніць гаспадарку (мыць, прыбіраць, гатаваць, асабліва шмат печыва). Адпаведна, Вялікдзень быў перахрышчаны ў "майскія празьнікі", але чаму гэтыя "празьнікі" часцяком "празьнілі" ў красавіку, пытання неяк не ўзнікала.


Галоўнае, мне ў рукі траплялі сурвэткі. І пакуль ніхто не пільнаваў, можна было панасіць іх на галаве, прыкінуць да твару, упрыгожыць плечы, альбо праз адмысловыя пляценні назіраць за ўсім навакольным светам. Свет на вачах мяняўся да лепшага.


На вялікія, кшталту настольніка,  бабця казала "напэрон", і выглядаў ён прыкладна так, як на гэтым фота. Толькі фота роблена ўжо з майго ўтварэння. І расповед пра сурвэткі мусіць быць з працягам.

10 commentaires:

  1. такі серветки і зараз шануються дуже! чудова серветка!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Світлана, я штораз спяшаюся на службу і бачу адну бабулю з сурвэткамі, хораша робленымі, ну, можа быць, перакрухмаленымі дужа, занадта белымі (мая пяшчотна-ружовая, але на здымку не відаць), занадта вялікімі... Да бабулі ніхто не падыходзіць. Спрабавала проста даць ёй грошы - не бярэ, нават крыўдзіцца. А яе сурвэткі - ну не па мне і ўсё...

      Supprimer
  2. Очень красивые работы :) Я тоже немножко увлекаюсь вышивкой крестиком. Удачи и добро пожаловать ко мне в блог :)))

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Кристина, ваши медведи меня тоже впечатлили! Но я вот медведей не делаю...

      Supprimer
  3. Réponses
    1. Anna, je vous remercie! J'aime bien aussi мotre nouveau modèle de coussin à épingles.

      Supprimer
  4. Je viens de te décerné le Versatile Blogger Award pour ton superbe blog et travaux !
    Ton lien est sur mon blog.
    Bises
    Anna

    RépondreSupprimer
  5. Такая нежность, такая воздушность. Я тоже любила эти снежинки накрахмаленные на голове носить и мир через них разглядывать. Этим, наверное, все дети увлекаются )

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Ксеня, она в оригинале - цвета лососины. Но не передаёт этот цвет мой фотоаппарат.Менять его надо.

      Supprimer

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі